A A+ A++

«Белсат» паглядзеў на цэны сезонных прадуктаў у Менску, Варшаве, Вільні, Кіеве і Тбілісі, а таксама на сярэднія заробкі ў Беларусі, Польшчы, Літве, Украіне і Грузіі.

Гандлёвы шэраг прадуктовага рынку ў Тбілісі, Грузія. 12 красавіка 2024 года.

Фота: Белсат

Вакол Камароўскага рынку ў Менску ў сацыяльных сетках апошнім часам былі спрэчкі. Адныя пісалі, што «нешматлюдна, і не дзіва, бо цэны вунь якія». Другія адказвалі, што «людзей вунь колькі, і цэны нармальныя». Параўналі цэны з Камароўкі з цэнамі ў сталіцах іншых краінаў, дзе цяпер жыве шмат беларусаў.

Параўноўвалі цэны на сезонныя прадукты – такія, па якія варта ісці на рынкі проста зараз. Лічылі цэны на кілаграм агуркоў, маладой бульбы і клубніцаў; 100 грамаў кропу, пятрушкі і зялёнай цыбулі; пучок радыскі (у ім мае быць каля 300 грамаў, але з дакладнай вагой – як пашчасціць) і адну кветку цюльпана.

Цэны на рынках у Менску, Варшаве, Вільні, Кіеве і Тбілісі

Цэны на рынках у Менску, Варшаве, Вільні, Кіеве і Тбілісі. 14 красавіка 2024 года.

Выява: Белсат

Для аналізу бралі мінімальныя цэны на прадукты прыстойнай якасці. Напрыклад, клубніцы на менскай Камароўцы бываюць і па 15 рублёў, і па 25, але можна знайсці па 12 – і здаецца, не зусім ужо кепскі прадукт. Або ў Варшаве можна знайсці агуркі і па 7,80 злотага, але нейкія яны падазрона жоўтыя, лепш ужо па 8,80 узяць.

Цэны трэба суадносіць з заробкамі. Самыя свежыя лічбы сярэдняга налічанага заробку (да вынятку падаткаў і збораў) у пераліку на беларускія рублі паводле курсу Нацыянальнага банку Беларусі такія.

Беларусь – 2025,70 рубля (звесткі за люты-2024).

Польшча – 6518,12 рубля (7978,99 злотага, звесткі за люты-2024).

Літва – 7342,17 рубля (2110 еўра, звесткі за IV квартал 2023 года).

Украіна – 1401,09 рубля (16836,84 грыўні, звесткі за снежань 2023 года).

Грузія – 2469,12 рубля (2044,5 лары, звесткі за IV квартал 2023 года).

Такім чынам, наш набор прадуктаў можна купіць 72 разы на беларускі сярэдні заробак «бруднымі», 219 – на польскі, 134 – на літоўскі, 27 – на ўкраінскі, 121 – на грузінскі.

Агуркі на рынку Шэмбека ў Варшаве, Польшча. 12 красавіка 2024 года.

Фота: Белсат

Бульба на рынку Шэмбека ў Варшаве, Польшча. 12 красавіка 2024 года.

Фота: Белсат

Клубніцы на рынку Шэмбека ў Варшаве, Польшча. 12 красавіка 2024 года.

Фота: Белсат

Кроп на рынку Шэмбека ў Варшаве, Польшча. 12 красавіка 2024 года.

Фота: Белсат

Гародніна на рынку Шэмбека ў Варшаве. Польшча, 12 красавіка 2024 года.

Фота: Белсат

Цюльпаны на рынку Шэмбека ў Варшаве, Польшча. 12 красавіка 2024 года.

Фота: Белсат

Агуркі на Кальварыйскім кірмашы ў Вільні, Літва. 13 красавіка 2024 года.

Фота: Белсат

Бульба на Кальварыйскім кірмашы ў Вільні, Літва. 13 красавіка 2024 года.

Фота: Белсат

Клубніцы на Кальварыйскім кірмашы ў Вільні, Літва. 13 красавіка 2024 года.

Фота: Белсат

Кроп на Кальварыйскім кірмашы ў Вільні, Літва. 13 красавіка 2024 года.

Фота: Белсат

Пятрушка на Кальварыйскім кірмашы ў Вільні, Літва. 13 красавіка 2024 года.

Фота: Белсат

Радыска на Кальварыйскім кірмашы ў Вільні, Літва. 13 красавіка 2024 года.

Фота: Белсат

Цыбуля на Кальварыйскім кірмашы ў Вільні, Літва. 13 красавіка 2024 года.

Фота: Белсат

Цюльпаны на Кальварыйскім кірмашы ў Вільні, Літва. 13 красавіка 2024 года.

Фота: Белсат

Агуркі на Уладзімірскім рынку ў Кіеве, Украіна. 14 красавіка 2024 года.

Фота: Белсат

Маладая бульба на Уладзімірскім рынку ў Кіеве, Украіна. 14 красавіка 2024 года.

Фота: Белсат

Трускаўкі на Уладзімірскім рынку ў Кіеве, Украіна. 14 красавіка 2024 года.

Фота: Белсат

Пятрушка і кроп на Уладзімірскім рынку ў Кіеве, Украіна. 14 красавіка 2024 года.

Фота: Белсат

Радыс на Уладзімірскім рынку ў Кіеве, Украіна. 14 красавіка 2024 года.

Фота: Белсат

Зялёная цыбуля на Уладзімірскім рынку ў Кіеве, Украіна. 14 красавіка 2024 года.

Фота: Белсат

Цюльпаны на Уладзімірскім рынку ў Кіеве, Украіна. 14 красавіка 2024 года.

Фота: Белсат

Агуркі на Дэзерцірскім рынку ў Тбілісі, Грузія. 12 красавіка 2024 года.

Фота: Белсат

Маладая бульба на Дэзерцірскім рынку ў Тбілісі, Грузія. 12 красавіка 2024 года.

Фота: Белсат

Клубніцы на Дэзерцірскім рынку ў Тбілісі, Грузія. 12 красавіка 2024 года.

Фота: Белсат

Зеляніна на Дэзерцірскім рынку ў Тбілісі, Грузія. 12 красавіка 2024 года.

Фота: Белсат

Зеляніна на Дэзерцірскім рынку ў Тбілісі, Грузія. 12 красавіка 2024 года.

Фота: Белсат

Цюльпаны на Дэзерцірскім рынку ў Тбілісі, Грузія. 12 красавіка 2024 года.

Фота: Белсат

Гандлёвы шэраг Дэзерцірскага рынку ў Тбілісі, Грузія. 12 красавіка 2024 года.

Фота: Белсат

Мы не можам гэтага паказаць з меркаванняў бяспекі нашых журналістаў: у Беларусі пераследуюць супрацоўнікаў незалежных медыяў, і ўжо не проста штрафуюць, а садзяць за краты. Таму «шпіёнілі» за радзімай праз сацыяльныя сеткі і каментары ў іх.

Агляд

Беларусы сталі пазітыўней ацэньваць эканоміку, але не маюць упэўненасці ў заўтрашнім дні

2024.03.27 17:03

Алесь Наваборскі belsat.eu

Oryginalne źródło: ZOBACZ
0
Udostępnij na fb
Udostępnij na twitter
Udostępnij na WhatsApp

Oryginalne źródło ZOBACZ

Subskrybuj
Powiadom o

Dodaj kanał RSS

Musisz być zalogowanym aby zaproponować nowy kanal RSS

Dodaj kanał RSS
0 komentarzy
Informacje zwrotne w treści
Wyświetl wszystkie komentarze
Poprzedni artykułPrzedszkolaki z grupy Skrzaty wybrały się na ryneczek w Sulęcinie
Następny artykułCzłowiek prezydenta na posiedzeniu rządu. Powodem sytuacja międzynarodowa