Аналітыкі далі прагноз на тое, як адаб’ецца на курсах валют у Беларусі чарговае гістарычнае павышэнне цэн на золата на сусветных рынках. Беларускаму рублю прадраклі далейшае паслабленне ў бліжэйшы час.
Так, эксперты парталу Myfin.by звярнулі ўвагу на «неспакойныя курсы» замежных валют, якія назіраліся ўжо напрыканцы мінулага тыдня. На паслабленне расейскага і беларускага рублёў на ўнутраным валютным рынку, паводле іх слоў, паўплываў як рост коштаў на золата, якое на мінулым тыдні ў чарговы раз абнавіла гістарычныя максімумы, так і значнае ўмацаванне долара і зніжэнне асноўнай валютнай пары еўра / долар да мінімуму з лістапада 2023 года.
На гэтым тыдні на курсах беларускага і расейскага рубля, паводле іх слоў, не можа не адбіцца ўвядзенне новых эканамічных санкцый у дачыненні да расейскіх медзі, нікелю і алюмінію. Гэтая падзея, на думку аналітыкаў, можа паднесці валютнаму рынку Беларусі пэўныя «сюрпрызы». Такія ж асцярогі выказалі і аналітыкі парталу Select.by. Зрэшты, у бліжэйшай перспектыве рэзкага абясцэньвання нацыянальнай валюты эксперты парталу не спрагназавалі: паводле іх слоў, курс будзе захоўвацца ў межах бягучага калідора.
Падобнае меркаванне агучыў фінансавы аналітык Аляксандр Шкут у інтэрвʼю парталу Office Life. Паводле яго слоў, на гэтым тыдні тэндэнцыя на паступовае, хоць і нязначнае зніжэнне курсу беларускага рубля ў адносінах да долара, хутчэй за ўсё, захаваецца.
Сярод фактараў, якія ўплываюць на падтрыманне гэтай тэндэнцыі, якая назіраецца ўвесь папярэдні месяц, Шкут назваў рост рэальнай заработнай платы ў Беларусі.
Па прагнозе фінансавага аналітыка, такі ціск на курс нацыянальнай валюты ў Беларусі будзе захоўвацца на працягу ўсяго 2024 года, а ў кароткатэрміновай перспектыве найбольш верагоднае ваганне курсу долара ў дыяпазоне ад 3,25 да 3,3 рубля.
Hавiны
У якой валюце захоўваць грошы ў банку? Тлумачыць аналітык
2024.01.21 10:51
Ася Саковіч belsat.eu
Zgłoś naruszenie/Błąd
Oryginalne źródło ZOBACZ
Dodaj kanał RSS
Musisz być zalogowanym aby zaproponować nowy kanal RSS