A A+ A++

ЗША і Вялікая Брытанія пашырылі санкцыі ў дачыненні да расейскіх металаў. Распавядаем, на што распаўсюджваюцца новыя санкцыі і наколькі гэта можа паўплываць на эканоміку Расеі.

«Норникель».

Фота: tadviser.ru

Упраўленне кантролю замежных актываў Мінфіну ЗША забараніла ўвоз у краіну алюмінію, медзі і нікелю расейскага паходжання. Амерыканскія кампаніі цяпер не могуць праводзіць аперацыі з імі, у тым ліку ажыццяўляць іх экспарт і рээкспарт, а таксама аказваць гарантыйныя паслугі. Асобным рашэннем ЗША абмежавалі выкарыстанне трох расейскіх металаў на сусветных біржах і ў пазабіржавым гандлі дэрыватывамі.

Да санкцый у дачыненні да гандлёвых пляцовак далучылася Вялікай Брытанія. Лонданская біржа металаў і Чыкагская таварная біржа больш не будуць гандляваць алюмініем, меддзю і нікелем расейскай вытворчасці.

Пры гэтым у дакументах маюцца пэўныя выключэнні. Гэтак, абмежаванні не закранаюць металы, набытыя да 13 красавіка 2024 года, а таксама вырабы, зробленыя з алюмінію, медзі або нікелю расейскага паходжання ў трэціх краінах або істотна перапрацаваныя за межамі РФ. Апроч таго, дазволена гандляваць наяўнымі запасамі металу расейскага паходжання.

Якімі будуць наступствы?

Брытанскі ўрад ацаніў выручку Расеі ад пастаўкі металаў за два гады вайны ў $ 40 млрд ($ 25 млрд у 2022 годзе і $ 15 млрд у 2023-м). На РФ прыпадае каля 6 % сусветнай вытворчасці алюмінію, 5 % нікелю і 4 % медзі.

Тым не менш, брытанскія і амерыканскія службоўцы мяркуюць, што санкцыі не прывядуць да росту коштаў на згаданыя металы. У прыватнасці, шмат амерыканскіх кампаніяў ужо пачалі купляць прадукцыю за межамі Расеі, на яе прыпадае менш як 1 % імпарту алюмінію. Аднак прадпрымальнікі не выключаюць, што новы крок паўплывае на рынак.

Як адзначае «Bloomberg», санкцыі не перашкодзяць Расеі збываць сваю прадукцыю асобам, якія не з’яўляюцца грамадзянамі ЗША, і кампаніям-нерэзідэнтам. А з пачатку вайны расейскі экспарт алюмінію і іншых металаў і так пераарыентуецца на Азію, пераважна Кітай.

Чыноўнікі чакаюць, што гандаль расейскімі металамі працягнецца на пазабіржавых рынках, але з дысконтамі, піша «Reuters». То бок, абʼём прапановы можа і не знізіцца, але Расея стане зарабляць менш. Вашынгтон і Лондан будуць сачыць за сітуацыяй вакол дысконту.

Hавiны

Расея пачала экспарт нафты ў Паўночную Карэю. У абыход санкцыяў, за якія сама галасавала

2024.03.26 13:48

Якуб Хруст belsat.eu

Oryginalne źródło: ZOBACZ
0
Udostępnij na fb
Udostępnij na twitter
Udostępnij na WhatsApp

Oryginalne źródło ZOBACZ

Subskrybuj
Powiadom o

Dodaj kanał RSS

Musisz być zalogowanym aby zaproponować nowy kanal RSS

Dodaj kanał RSS
0 komentarzy
Informacje zwrotne w treści
Wyświetl wszystkie komentarze
Poprzedni artykułTen podatek trzeba opłacić do końca kwietnia! Niektórzy są zwolnieni z tego obowiązu
Następny artykułRolkarze pokonali dystans ponad 42 km [ZDJĘCIA]