A A+ A++

Першую беларускую музычную прэмію ў эміграцыі «Uwaga!» далі 13 красавіка ў варшаўскім клубе «Scena Chmielna», дзе сабралася паўсотні беларусаў.

Юрый Стыльскі, лідар гурта «Дай дарогу!», выступае на першай беларускай музычнай прэміі ў эміграцыі «Uwaga!», якая прайшла ў варшаўскім клубе «Scena Chmielna». Варшава, Польшча. 13 красавіка 2024 года.

Фота: Белсат

Прэмію выдалі ў 11 намінацыях.

«Песня года» – «Emigrant Song» Leibonik-а (Сяргея Башлыкевіча). Пераможца не змог асабіста прысутнічаць на прэміі, але выступіў праз відэасувязь з Нідэрландаў. Намінавалі таксама песню «Я вернусь домой» гурта «Дай дарогу!»

«Альбом года» – альбом «Там» Leibonik-а. Намінавалі таксама іншыя альбомы ў самых розных жанрах, ад «Музыка сфер» рэгі-гурта «Botanic Project» да «Зямля пад чорнымі крыламі: Кроў» блэк-мэтал-гурта «Dymna Lotva».

Юрый Стыльскі, лідар гурта «Дай дарогу!», выступае на першай беларускай музычнай прэміі ў эміграцыі «Uwaga!», якая прайшла ў варшаўскім клубе «Scena Chmielna». Варшава, Польшча. 13 красавіка 2024 года.

Фота: Белсат

«Гурт года» ў эміграцыі – «Дай дарогу!»

«Выканаўца года» – галасы падзялілі па-роўнаму Аляксандр Памідораў і Кетэван, дык прэмію далі абодвум.

Аляксандор Памідораў і Kateevan атрымліваюць узнагароду першай беларускай музычнай прэміі ў эміграцыі «Uwaga!», якая прайшла ў варшаўскім клубе «Scena Chmielna». Варшава, Польшча. 13 красавіка 2024 года.

Фота: Белсат

«Адкрыццё года» – «Kurwadziki». Намінавалі таксама праект «Эмігранты» гурта «Volski», праект «ДСП» ад «Разбітага сэрца пацана», гурты «Nochy» і «Rodvaloth», Анастасію Рыдлеўскую, Pan-а Savyan-а, а таксама традыцыйныя канцэрты-джэм па серадах на «Сцэне хмельнай».

«Пераадкрыццё года» ў эміграцыі – Сяргей Пукст (разам з яго альтэр-эга, Георгіем Дабро). Намінантаў было шмат: «Atesta», «N.R.M.», «:B:N:», «Irdorath», Аляксандр Памідораў.

Сяргей Пукст атрымлівае ўзнагароду першай беларускай музычнай прэміі ў эміграцыі «Uwaga!», якая прайшла ў варшаўскім клубе «Scena Chmielna». Варшава, Польшча. 13 красавіка 2024 года.

Фота: Белсат

«Прыз глядацкіх сімпатыяў» – «Naviband». Яны не змаглі наведаць прэмію асабіста, запісалі да гледачоў відэазварот. Намінантаў тут не было: усім ахвочым перад прэміяй прапанавалі назваць любога выканаўцу ў сацсетках і праз онлайн-форму. Часта называлі таксама Свету Бень, гурты «Dzieciuki», «Сіндром самазванца» і «Botanic Project».

«Падзея года» ў эміграцыі – фэст «Варушняк».

Спявачка Руся, арганізатарка фэсту «Варушняк», атрымлівае ўзнагароду першай беларускай музычнай прэміі ў эміграцыі «Uwaga!», якая прайшла ў варшаўскім клубе «Scena Chmielna». Варшава, Польшча. 13 красавіка 2024 года.

Фота: Белсат

«Дабрачыннасць года» – марафон салідарнасці «Нам не ўсё адно», у якім бралі ўдзел у тым ліку і беларускія музыкі. Змагалася ў намінацыі таксама паездка Піта Паўлава з канцэртамі для беларускіх ваяроў ва Украіне і «Дом творцаў» Сержука Доўгушава.

«Клуб года» – варшаўская «Scena Chmielna», дзе і ўручалі ўзнагароды. Клуб перамог іншыя пляцоўкі нават пры тым, што чальцоў журы, звязаных з клубам, пакінулі без голасу ў намінацыі.

«Арганізатар года» – «Wild Beat Sound».

Кожны пераможца атрымаў дыплом і «камплемент» ад бару.

Алесь Францішак-Мышкевіч, лідар «The Superbullz», выступае на першай беларускай музычнай прэміі ў эміграцыі «Uwaga!», якая прайшла ў варшаўскім клубе «Scena Chmielna». Варшава, Польшча. 13 красавіка 2024 года.

Фота: Белсат

З акустычнымі праграмамі выступілі Юрый Стыльскі (лідар гурта «Дай дарогу!»), Алесь Францішак-Мышкевіч (лідар «The Superbullz») і гурт «Atesta». Песня Стыльскага «Экстрэміст» спантанна перарасла ў спеў «Муры» ўсёй залай. На «afterparty» для наведнікаў граў Сяргей Пукст.

Вядоўцы прэміі – прадзюсар і сузаснавальнік клубу «Scena Chmielna» Віталь Броўка і радыёвядоўца, суагранізатарка прэміі Марына Савіцкая. Таксама суарганізатарам прэміі выступіў былы дырэктар менскага паба «Графіці» Аляксей Ажогін.

Вядоўцы прэміі – прадзюсар Віталь Броўка і радыёвядоўца, суагранізатарка прэміі Марына Савіцкая, стаяць на сцэне ў варшаўскім клубе «Scena Chmielna» падчас першай беларускай музычнай прэміі ў эміграцыі «Uwaga!». Варшава, Польшча. 13 красавіка 2024 года.

Фота: Белсат

Ажогін, Броўка і Савіцкая ўвайшлі ў склад журы. Таксама ў журы былі галоўны рэдактар «Еўрарадыё» Павел Свярдлоў, прадзюсар Павел Юрцэвіч, музычныя журналісты Вячаслаў Радзівонаў і Аляксандр Чарнуха, арганізатарка канцэртаў Інэс Сянкевіч.

Пакуль атрымалася прэмія найперш для беларускай сцэны ў Польшчы і Варшаве ў прыватнасці. Прэмія, казаў «Белсату» Ажогін, яшчэ маленькая, яе робяць два чалавекі без інвестараў і на голым энтузіязме. Але ў наступным годзе, спадзяецца ён, пашырыцца і каманда, і склад удзельнікаў, бо беларускія музыкі-эмігранты цяпер жывуць не толькі ў Польшчы і не толькі ў Еўропе.

Гурт «Kurwadziki» выступае на першай беларускай музычнай прэміі ў эміграцыі «Uwaga!», якая прайшла ў варшаўскім клубе «Scena Chmielna». Варшава, Польшча. 13 красавіка 2024 года.

Фота: Белсат

Гурт «Atesta» выступае на першай беларускай музычнай прэміі ў эміграцыі «Uwaga!», якая прайшла ў варшаўскім клубе «Scena Chmielna». Варшава, Польшча. 13 красавіка 2024 года.

Фота: Белсат

Спявачка Руся з дачкой слухаюць выступ гурта «Atesta» на першай беларускай музычнай прэміі ў эміграцыі «Uwaga!», якая прайшла ў варшаўскім клубе «Scena Chmielna». Варшава, Польшча. 13 красавіка 2024 года.

Фота: Белсат

Hавiны

Ці можа штучны інтэлект напісаць «Тры чарапахі»? Мы праверылі, атрымалі чатыры варыянты

2024.04.09 20:58

Алесь Наваборскі belsat.eu

Oryginalne źródło: ZOBACZ
0
Udostępnij na fb
Udostępnij na twitter
Udostępnij na WhatsApp

Oryginalne źródło ZOBACZ

Subskrybuj
Powiadom o

Dodaj kanał RSS

Musisz być zalogowanym aby zaproponować nowy kanal RSS

Dodaj kanał RSS
0 komentarzy
Informacje zwrotne w treści
Wyświetl wszystkie komentarze
Poprzedni artykułKino Wojenne w Muzeum: Pan i władca: Na krańcu świata
Następny artykułPokazy musztry