Аляксандра Мамінава – салістка Берасцейскай філармоніі, якая праз вайну ва Украіне адмовілася выконваць «Песні Перамогі». Жанчыну пакаралі штрафам і збіраліся асудзіць за экстрэмізм. Яна своечасова пакінула Беларусь з трыма дзецьмі.
Аляксандра працавала ў Берасцейскай філармоніі, выкладала ў каледжы, пры гэтым падпісала петыцыю супраць гвалту над палітзняволенымі. Аднак калі ў лютым 2022 года Расея пачала поўнамаштабную вайну супраць Украіны, спявачка не магла больш трываць. Яна адмовілася выконваць «Песні Перамогі» і звольнілася з філармоніі. Аляксандра ведала, што сабою ўяўляе вайна, ад сябровак з Украіны, каля дамоў якіх неаднаразова ўзрываліся бомбы.
Пасля звальнення на Мамінаву пачалі ціснуць сілавікі. Жанчыну абвінавацілі ў «экстрэмісцкіх» падпісках на «Белсат» і «Зеркало» ды аштрафавалі.
«У Беларусі – жах, вядома. Як палякі гавораць, масакра поўная. І я там не змагла б жыць ужо, бо ўсё акружэнне – гэта нейкая шэрая маса засталася. Калі я гаварыла сваім сяброўкам, суседзям, што ў мяне быў суд, і ніхто не верыў», – згадвае Аляксандра Мамінава.
Калі ж Аляксандры прызначылі чарговы суд, яна зразумела, што адным штрафам ужо можа не абысціся, таму вымушаная была з трыма няпоўнагадовымі дзецьмі пакінуць Беларусь. Цяпер яны ў Вроцлаве. Аляксандра Мамінава шукае працу, каб мець магчымасць аплочваць жытло і карміць дзяцей. Яна гатовая вучыць музыцы, спевам, дапамагаць рыхтавацца да паступлення, у яе ёсць і адукацыя харавога дырыжора.
Магчыма, нехта з нашых гледачоў мог бы дапамагчы дзецям Аляксандры. 17-гадовая Ульяна не здолела ў Польшчы ўладкавацца ў школу ці ліцэй, таму шукае магчымасці найперш тэхнічныя (у выглядзе таблета ці ноўтбука), каб працягнуць вывучэнне графічнага дызайну. Ваня займаўся ў Беларусі баскетболам і хацеў бы працягнуць гэтыя заняткі ў Польшчы. Косця любіць плаваць і хацеў бы атрымаць абанемент у басейн, а таксама займець хатняга гадаванца – змяю, скарпіёна ці павука.
Таксама ў выданні – працяг гісторыі Алега Кірліка.
Калі вы жадаеце падтрымаць герояў, лістуйце нам: [email protected]
Далучайся да нашых суполак у Facebook ды Instagram.
І памятайце: беларус беларусу – любоў, падтрымка і перамога. Дзе мы разам – там і Беларусь.
Праграму «Беларус беларусу» глядзіце на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн, на YouTube-канале «Белсат Life» або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.
Zgłoś naruszenie/Błąd
Oryginalne źródło ZOBACZ
Dodaj kanał RSS
Musisz być zalogowanym aby zaproponować nowy kanal RSS