Як вынікае з інфармацыі Праваабарончага цэнтру «Вясна», усіх траіх музыкаў гурту Nizkiz – Аляксандра Ільіна, Сяргея Кульшу і Дзмітрыя Халяўкіна – асудзілі да «хатняй хіміі» і вызвалілі ў судовай залі.
Дакладны тэрмін пакарання пры гэтым невядомы. Музыкаў судзілі паводле арт. 342 КК РБ «Арганізацыя і рыхтаванне дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак». Гэты артыкул называюць народным, паводле яго судзяць за ўдзел у мірных акцыях пратэсту.
«Вясна» дадала асуджаных музыкаў ў спіс былых палітвязняў.
Адначасова МУС дадаў Аляксандра Ільіна, Сяргея Кульшу і Дзмітрыя Халяўкіна ў спіс «экстрэмістаў».
Пасля 2020 года гурт «Nizkiz» заставаўся ў Беларусі, раз-пораз выязджаў за мяжу на гастролі. Прапаганда ж сцвярджала, што музыкі нібыта з’ехалі і былі затрыманыя па вяртанні 6 студзеня 2024 года. Гурт не ўтойваў удзелу ў мірных пратэстах, паказваў паходы на маршы ў кліпе на песню «Правілы», якая сталася адным з гімнаў пратэстаў 2020 года.
Hавiны
Святлана Ціханоўская пра затрыманне музыкаў «Nizkiz»: Яшчэ адзін ганебны акт помсты рэжыму
2024.01.06 17:22
Марыя Міхалевіч belsat.eu
Zgłoś naruszenie/Błąd
Oryginalne źródło ZOBACZ
Dodaj kanał RSS
Musisz być zalogowanym aby zaproponować nowy kanal RSS