A A+ A++

З 9 красавіка пачынаецца рэгістрацыя ахвочых прайсці цэнтралізаванае тэставанне (ЦТ) 2024 года. Вызначыцца з прадметамі, якія вы хочаце здаваць, можна да 22 красавіка (улучна). Расказваем абітурыентам, куды звярнуцца, што ўзяць з сабой і колькі гэта можа каштаваць.

Здымак мае ілюстрацыйны характар.

Фота: БелТА / belta.by

Заяву на ўдзел у тэставанні можна падаць двума спосабамі:

  • дыстанцыйна, запоўніўшы форму на афіцыйным сайце;
  • асабіста ў адным з пунктаў рэгістрацыі, пры гэтым неабходна ўзяць з сабой дакумент, які сведчыць асобу (пашпарт ці ID-карта) або яго копію. Падыдзе від на жыхарства, пасведчанне ўцекача ці даведка, што выдаецца ў выпадку страты (крадзяжу) патрэбнага дакументу.

Адрасы ўсіх пунктаў рэгістрацыі і правядзення ЦТ можна паглядзець тут.

Не забывайце, што «працэс рэгістрацыі для ўдзелу ў ЦТ лічыцца завершаным толькі пасля атрымання абітурыентам пропуску». Таму нават пры дыстанцыйнай падачы заявы абавязкова трэба асабіста наведаць адзін з пунктаў рэгістрацыі.

«Дакументы на рэгістрацыю для ўдзелу ў цэнтралізаваным тэставанні могуць падаваць законныя прадстаўнікі непаўналетніх абітурыентаў або іхныя прадстаўнікі, якія дзеюць на падставе даверанасці, засведчанай натарыяльна або ўпаўнаважанай службовай асобай», – гаворыцца ў Пастанове Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь «Аб парадку арганізацыі і правядзення цэнтралізаванага тэставання».

Гэтая ж пастанова вызначае спіс дакументаў, што спатрэбяцца прадстаўніку абітурыента.

Рэжым прыёму заяваў абітурыентаў ува ўсіх пунктаў рэгістрацыі аднолькавы: у працоўныя дні з 09:00 да 19:00, у суботы з 09:00 да 18:00. Аднак варта загадзя ўдакладніць гэтую інфармацыю на сайце ўстановы адукацыі, куды вы плануеце звярнуцца.

Заплаціць трэба пасля падачы заявы на ўдзел у ЦТ. Рэгістрацыйны ўзнос пераводзіцца праз АРІП. Гэта можна зрабіць праз інтэрнэт-банкінг ці любым іншым зручным спосабам.

Каб аплаціць удзел у ЦТ, трэба паслядоўна выбраць наступныя пункты:

  1. Сістэма «Разлік» (АРІП).
  2. Адукацыя і развіццё.
  3. РІКВ.
  4. Цэнтралізаванае тэставанне.

Пасля гэтага належыць увесці нумар асабовага рахунку (пры дыстанцыйнай рэгістрацыі ён з’явіцца ў асабістым кабінеце сістэмы) і здзейсніць плацеж.

Кошт здачы ЦТ па адным прадмеце – 0,1 базавай велічыні, або Br 4. Для параўнання, іспыт у 2022 годзе каштаваў абітурыентам Br 8,2 за прадмет, а ў 2023-м – Br 3,2.

Hавiны

У Беларусі з’явіўся сайт для абітурыентаў

2024.04.01 21:50

Графік правядзення цэнтралізаванага тэставання ў 2024 годзе:

  • беларуская мова – 30 траўня;
  • расейская мова – 30 траўня;
  • фізіка – 27 траўня, 6 чэрвеня;
  • матэматыка – 27 траўня, 3 чэрвеня;
  • хімія – 27 траўня, 6 чэрвеня;
  • біялогія – 27 траўня, 3 чэрвеня;
  • замежная мова (англійская, нямецкая, французская, іспанская, кітайская) – 27 траўня, 3 чэрвеня;
  • гісторыя Беларусі – 27 траўня, 6 чэрвеня;
  • грамадазнаўства – 27 траўня, 6 чэрвеня;
  • геаграфія – 27 траўня, 3 чэрвеня;
  • сусветная гісторыя (найноўшы час) – 27 траўня, 3 чэрвеня.

Тэрміны рэгістрацыі абітурыентаў для праходжання цэнтралізаванага тэставання ў рэзервовыя дні – з 10 чэрвеня да 14 чэрвеня.

Сертыфікаты ЦТ будуць выдавацца абітурыентам у пунктах правядзення з 1 ліпеня.

Графік ЦТ-2024 у рэзервовыя дні:

19 чэрвеня – усе навучальныя прадметы;

21 чэрвеня – усе навучальныя прадметы, акрамя расейскай мовы і беларускай мовы;

23 чэрвеня – расейская мова і беларуская мова.

Ася Саковіч belsat.eu

Oryginalne źródło: ZOBACZ
0
Udostępnij na fb
Udostępnij na twitter
Udostępnij na WhatsApp

Oryginalne źródło ZOBACZ

Subskrybuj
Powiadom o

Dodaj kanał RSS

Musisz być zalogowanym aby zaproponować nowy kanal RSS

Dodaj kanał RSS
0 komentarzy
Informacje zwrotne w treści
Wyświetl wszystkie komentarze
Poprzedni artykułSzymon Michałek wygrał w pierwszej turze wyborów prezydenckich w Chorzowie.
Następny artykułHP – oferta wsparcia środowiska pracy w jednym miejscu