«БелЮрЗабеспячэнне» другі раз спрабуе прадаць кватэру Валерыя і Веранікі Цапкалаў праз электронны аўкцыён. 9 красавіка на яе знайшліся тры пакупнікі.
Гандляванні пачаліся а 9:00 і працягнуцца, як плануецца, да 18:00. Першы раз кватэру спрабавалі прадаць 27 лютага, але гандляванні не адбыліся – не знайшлося ахвочых. Пасля гэтага цану на кватэру знізілі – да 286 753,76 руб. Раней яна каштавала на 71 тысячу руб. даражэй. Першая стаўка на гэтых гандляваннях склала 301 091,45 руб.
Трохпакаёвая кватэра Цапкалаў месціцца ў доме № 5 на вуліцы Чарнышэўскага. Агульная плошча жытла – 103,7 квадратнага метра. У кватэры зарэгістраваны адзін чалавек. Разам з жытлом прадаецца парковачнае месца на падземнай аўтастаянцы. Адзначаныя наступныя абцяжаранні: арышт следчых органаў, забарона рэгістрацыйных дзеянняў рэгістрацыйнага органу, судовага выканаўцы.
Нагадаем, першы раз трохпакаёвую кватэру, якая належыць Валерыю Цапкалу, выставілі на аўкцыён 12 лютага. Пачатковы кошт маёмасці складаў 358 442,2 руб. Гандляванні прызначылі на 27 лютага, але яны не адбыліся: не было ахвочых набыць кватэру.
Жонка Валерыя Цапкалы Вераніка адзначала раней, што нерухомасць належыць не толькі ейнаму мужу, але таксама ёй і іхным непаўналетнім дзецям. На ейную думку, рашэнне выставіць нерухомасць на гандляванне парушае ў тым ліку Канстытуцыю. Жанчына заклікала Следчы камітэт і пракуратуру правесці расследаванне ў звязку з продажам нерухомасці.
Валерый Цапкала вылучаўся кандыдатам на прэзідэнцтва на выбарах 2020 года. Аднак Цэнтрвыбаркам адмовіў яму ў рэгістрацыі, бо палічыў, што ў яго недастаткова сапраўдных подпісаў за вылучэнне.
У Беларусі сям’я Цапкалаў не жыве з лета 2020 года, асцерагаючыся палітычнага пераследу. Цяпер сужэнцы застаюцца ў Латвіі.
Валерыя Цапкалу на радзіме завочна асудзілі на 17 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.
Аналітыка
Вы палітэмігрант і на вашую маёмасць наклалі арышт? Можаце ўжо не плаціць за камуналку
2024.03.20 17:25
Ася Саковіч belsat.eu
Zgłoś naruszenie/Błąd
Oryginalne źródło ZOBACZ
Dodaj kanał RSS
Musisz być zalogowanym aby zaproponować nowy kanal RSS