На матчах чвэрцьфіналу Лігі чэмпіёнаў, што адбудуцца 9 і 10 красавіка, магчымыя тэрарыстычныя акты. Пра гэта папярэджвае тэрарыстычная арганізацыя «Ісламская дзяржава» праз Фонд «Аль-Азаім» (медыя, што адказвае за распаўсюджванне паведамленняў ад тэрарыстаў), піша Tribuna.com.
На сайце фонду з’явілася выява ўзброенага чалавека ў балаклаве, над якім – назвы чатырох стадыёнаў, дзе пройдуць першыя чвэрцьфінальныя футбольныя паядынкі («Эмірэйтс», хатні стадыён футбольнай каманды «Арсенал» у Лондане; «Мэтраполітан», хатні стадыён каманды «Атлетыка» ў Мадрыдзе; «Сант’яга Бэрнабэў», стадыён каманды «Рэал Мадрыд» таксама ў Мадрыдзе; «Парк дэ Прэнс», хатняя арэна клубу «ПСЖ» у Парыжы). І шматзначны надпіс: «Забі іх усіх».
У першых матчах 1/4 фіналу Лігі чэмпіёнаў мадрыдскі «Рэал» згуляе з «Манчэстэр Сіці», «Арсенал» прыме «Баварыю» (гэтыя два матчы адбудуцца 9 красавіка), «ПСЖ» – «Барселону», а «Атлетыка» сустрэнецца з «Барусіяй» з Дортмунду (гэтыя паядынкі запланаваныя на 10 красавіка).
Нагадаем, раней тэрарысты «Ісламскай дзяржавы» ўзялі адказнасць за тэрарыстычны акт у «Crocus City Hall» у Падмаскоўі.
Абноўлена
Што вядома пра тэракт у «Крокус Сіці Хол». Галоўнае
2024.03.23 08:02
Ася Саковіч belsat.eu
Zgłoś naruszenie/Błąd
Oryginalne źródło ZOBACZ
Dodaj kanał RSS
Musisz być zalogowanym aby zaproponować nowy kanal RSS