A A+ A++

Міжнароднае агенцтва па атамнай энергіі (МАГАТЭ) паведаміла, што на Запарожскай АЭС выбухнуў беспілотнік.

Запарожская АЭС.

Фота: Энергаатом/Telegram

Інфармацыю МАГАТЭ атрымала з ЗАЭС. «Такая дэтанацыя адпавядае назіранням МАГАТЭ», – дадаецца ў паведамленні.

«Я заклікаю ўстрымлівацца ад дзеянняў, якія супярэчаць 5 прынцыпам МАГАТЭ і ставяць пад пагрозу ядравую бяспеку», – заявіў генеральны дырэктар агенцтва Рафаэль Мар’яна Гросі.

МАГАТЭ не ўдакладніла, чый дрон падарваўся на тэрыторыі ЗАЭС.

Расейскі бок абвінаваціў у здарэнні Украіну. У падкантрольным акупацыйнай адміністрацыі Telegram-канале ЗАЭС з’явілася паведамленне, што ЗСУ нібыта атакавалі купал 6-га энергаблоку. Пры гэтым крытычных пашкоджанняў няма, пагрозаў парушэння бяспекі не зафіксавана, радыяцыйны фон не змяніўся. Пацярпелых таксама няма, зазначалася ў паведамленні.

Пазней у Расатаме заявілі, што былі параненыя трое супрацоўнікаў АЭС, адзін з іх цяжка.

Увечары прадстаўнік ГУР Мінабароны Андрэй Юсаў у каментары выданню «Українська правда» заявіў, што Украіна не датычная да інцыдэнту на АЭС і ўсклаў усю адказнасць на Расею.

«Украіна не мае дачынення ні да якіх узброеных правакацый на тэрыторыі незаконна акупаванай Расея ЗАЭСДзяржава-агрэсар у чарговы раз падвяргае небяспецы ядравы абʼект, цывільнае насельніцтва і навакольнае асяроддзе ўсёй Еўропы.

Расейскія ўдары, у прыватнасці, імітацыйныя, па тэрыторыі ўкраінскай атамнай станцыі, як і размяшчэнне там войскаў і ўзбраення, мініраванне абʼектаў ЗАЭС даўно ўжо зʼяўляецца вядомай і пастаяннай злачыннай практыкай акупантаў.

Расея павінна вывесці войскі з усіх абʼектаў ЗАЭС, толькі гэта дасць магчымасць аднавіць выкананне ўсіх неабходных міжнародных нормаў і кантролю над важным абʼектам атамнай энергетыкі», – падкрэсліў ён.

Напярэдадні кіраўнік Мінэнерга Украіны Герман Галушчанка распавёў пра свае асцярогі адносна магчымага ядравага інцыдэнту на станцыі з-за расейскіх войскаў.

Hавiны

У выпадку выбуху на Запарожскай АЭС пацярпяць пяць краінаў Еўропы

2023.08.02 20:27

Запарожская АЭС – найбуйнейшая атамная электрастанцыя ў Еўропе. Расейскія войскі захапілі яе на пачатку сакавіка 2022 года.

Глеб Нержын belsat.eu

Oryginalne źródło: ZOBACZ
0
Udostępnij na fb
Udostępnij na twitter
Udostępnij na WhatsApp

Oryginalne źródło ZOBACZ

Subskrybuj
Powiadom o

Dodaj kanał RSS

Musisz być zalogowanym aby zaproponować nowy kanal RSS

Dodaj kanał RSS
0 komentarzy
Informacje zwrotne w treści
Wyświetl wszystkie komentarze
Poprzedni artykułNakło nad Notecią: Niebieskie Igrzyska w Przedszkolu Wesoła Piątka
Następny artykułCo się stało w Parku Wodnym w Krakowie? Lądował śmigłowiec LPR