Пра магчымае перайменаванне вуліцы Каліноўскага ў Менску паведаміў у сваім тэлеграм-канале прапагандыст рэжыму Лукашэнкі Вадзім Гігін.
Таксама Гігін распавёў, што сквер на вуліцы Каліноўскага, вядомы як «сквер на Каліноўскага» цяпер будзе называцца «Яблыневы»: у ім заклалі сад – высадзілі яблыні ў гонар 55-годдзя Першамайскага раёну.
«Усё менш у беларускай тапаніміцы месцаў, звязаных з імем гэтага польскага рэвалюцыянера-тэрарыста, – напісаў прапагандыст. – Упэўнены, справа дойдзе і да перайменавання вуліцы. Зваротаў грамадзянаў з такой прапановай усё больш».
У снежні 2023 года была пераназваная гімназія Каліноўскага ў Свіслачы – цяпер гэтая ўстанова адукацыі носіць імя падпольшчыцы Праскоўі Васіленкі. Кастусь Каліноўскі вучыўся ў Свіслачы з 1847 да 1852 года. Раней у гімназіі быў музей, які цяпер «на рэканструкцыі», і, падобна, памяці пра Каліноўскага там не застанецца.
Таксама летась па ініцыятыве Гігіна са школьнай праграмы прыбралі твор Уладзіміра Караткевіча «Каласы пад сярпом тваім».
Раней раман вывучаўся школьнікамі ў 11-м класе, сярод іншага ў ім адлюстараваныя падзеі напярэдадні паўстання 1863 года, звязаныя з такімі постацямі, як Кастусь Каліноўскі (актыўная кампанія па аспрэчванні ягонай ролі ў беларускай гісторыі была распачатая беларускай прапагандай пасля 2020 года) ці Тарас Шаўчэнка.
Гігін лічыць, што Караткевіч шмат у чым ідэалізаваў Каліноўскага.
Тым часам у Вільні сёлета ўсталявалі і 22 сакавіка асвяцілі помнік удзельнікам паўстання 1863 года. У мемарыяле ўвасобленыя тры паўстанцы – Кастусь Каліноўскі, Зыгмунт Серакоўскі і Цітус Далеўскі.
Гісторыі
Каліноўскі ні разу не паляк? Расейскі гісторык выпадкова пацвердзіў праўдзівасць Лістоў з-пад шыбеніцы
2023.12.10 14:00
Марыя Міхалевіч belsat.eu
Zgłoś naruszenie/Błąd
Oryginalne źródło ZOBACZ
Dodaj kanał RSS
Musisz być zalogowanym aby zaproponować nowy kanal RSS