У ноч на чацвер, 4 красавіка, расейскія войскі атакавалі Харкаў. Шахеды трапілі ў жылыя дамы, часткова разбураны шматпавярховік, ёсць загінуўшыя.
З-за расейскай атакі ў Харкаве прагрымелі выбухі, адзначыў мэр гораду Ігар Церахаў. «Суспільне. Харкаў» інфармуе, што выбухаў было сама меней чатыры.
Варожыя дроны заляцелі на Харкаўшчыну з Белгародскай вобласці РФ, заявілі ў Паветраных сілах ВСУ. Зафіксаваны траплянні па жылой грамадзянскай забудове.
У той жа час мэр Харкава Ігар Церахаў удакладніў, што ўдары былі ажыццёўлены як па прыватных, так і шматкватэрных дамах.
«Папярэдне – удары «шахедамі» па жылых дамах. Як па прыватных, так і шматкватэрных. Інфармацыя аб пацярпелых удакладняецца», – напісаў ён.
Hавiны
Новая атака на энергетычную інфраструктуру Украіны: ёсць разбурэнні і ахвяры
2024.03.31 10:03
Ася Саковіч belsat.eu
Zgłoś naruszenie/Błąd
Oryginalne źródło ZOBACZ
Dodaj kanał RSS
Musisz być zalogowanym aby zaproponować nowy kanal RSS