A A+ A++

За люты-сакавік 2024 года медыкі зарэгістравалі больш за 200 зваротаў наконт прысмоктвання кляшчоў, расказала энтамолаг Рэспубліканскага цэнтру гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Святлана Яшкова. Жыхары якіх рэгіёнаў Беларусі трапілі пад асабліва моцны ўдар?

Здымак мае ілюстрацыйны характар.

Фота: Erik Karits / pexels.com

Выступаючы на прэс-канферэнцыі БелТА «Сезон актыўнасці кляшчоў: прафілактыка і лячэнне клешчавых інфекцыяў у людзей і хатніх жывёлаў», Святлана Яшкова адзначыла, што колькасць укусаў штогод расце. За 2023-ы зафіксавана больш за 31 тысячу выпадкаў, што больш за леташні паказчык на 11 %.

Такі ўсплёск актыўнасці кляшчоў звязаны з анамальна высокай тэмпературай у Беларусі. Цяпер яны спяць усяго два месяцы ў годзе – у снежні і студзені.

Распаўсюджванне небяспечных захворванняў залежыць ад рэгіёну. Напрыклад, заражэнне лайм-барэліёзам адбываецца з большай доляй удзелу жыхароў Берасцейскай, Гарадзенскай, Менскай і Магілёўскай абласцей.

Усім вядомы клешчавы энцэфаліт у большай ступені бушуе на захадзе краіны – у Берасцейскай і Гарадзенскай абласцях. На гэтыя два рэгіёны прыпадае каля 62 % усіх выпадкаў захворвання.

Усяго ж за мінулы год лекары дыягнаставалі звыш 2000 выпадкаў хвароба Лайма і больш за 200 выпадкаў клешчавага энцэфаліту. Прычым першым захворваннем можна заразіцца толькі праз іксодавых кляшчоў, а другім – нават пры ўжыванні ў ежу сырога казінага малака.

Энтамолаг нагадала, што ў асноўным прысмоктванне кляшчоў адбываецца ў лясных масівах (44 працэнты ўсіх выпадкаў), сельскай мясцовасці і на дачных участках (35 працэнтаў).

Як абараніцца ад укусаў кляшчоў?

Зразумела, лепш папярэдзіць укус. Для гэтага трэба прытрымлівацца некалькіх простых правілаў:

  • пры паходзе ў мясцовасць, дзе ёсць рызыка сустрэць кляшчоў, варта надзець адпаведную экіпіроўку і зачыніць аголеныя ўчасткі цела;
  • апрацаваць адзенне і цела спецыяльным сродкам, які адпужвае і/або знішчае кляшчоў;
  • перыядычна праводзіць самастойны і ўзаемны агляд адзення і цела.

Спецыялісты рэкамендуюць у выпадках, калі вы знайшлі на целе кляшча, як мага хутчэй звярнуцца да ўрача. Пажадана зрабіць гэта ў першыя 72 гадзіны пасля ўкусу, каб пачаць прафілактычнае лячэнне.

Даследаванне кляшча метадам ПЦР на клешчавыя інфекцыі стала даступна ў Менскім гарадскім цэнтры гігіены і эпідэміялогіі з 1 красавіка. Пра гэта ўстанова паведаміла ў сваім тэлеграм-канале.

ПЦР-тэставанне дапаможа экстранна (на працягу 24 – 48 гадзін) атрымаць інфармацыю аб наяўнасці або адсутнасці актуальных інфекцыяў у кляшча. У прыватнасці, пацыенты, якія здалі кляшча на праверку, могуць даведацца, ці быў клешч пераносчыкам лайм-барэліёзу, клешчавага энцэфаліту, эрліхіёзу і анаплазмозу.

Па стане на 1 красавіка 2024 года даследаванне кляшча метадам ПЦР будзе каштаваць:

  • на барэліі – 43, 50 рублёў;
  • на вірус клешчавога энцэфаліту – 44, 14 рублёў;
  • на барэліі, вірус клешчавога энцэфаліту – 55,76 рублёў;
  • на барэліі, вірус клешчавога энцэфаліту, анаплазмозу і эрліхіёзу – 69, 98 рублёў.

Вынік даследавання карыстачы паслугі змогуць атрымаць па электроннай пошце.

Разбор

«Яны забралі ў нас лес». Чым небяспечныя кляшчы ў Беларусі і як ад іх ратавацца?

2023.05.20 13:00

Oryginalne źródło: ZOBACZ
0
Udostępnij na fb
Udostępnij na twitter
Udostępnij na WhatsApp

Oryginalne źródło ZOBACZ

Subskrybuj
Powiadom o

Dodaj kanał RSS

Musisz być zalogowanym aby zaproponować nowy kanal RSS

Dodaj kanał RSS
0 komentarzy
Informacje zwrotne w treści
Wyświetl wszystkie komentarze
Poprzedni artykułTomasz Kurcbart: Trzeba zejść na ziemię!
Następny artykułOjciec krzyczał i był wiecznie niezadowolony. Córka po latach usłyszała diagnozę