Расейскае войска страціла ў Крыме знішчальнік Су-35. Самалёт упаў у мора каля Севастопаля, пацвердзіў кіраўнік анексаванага гораду Міхаіл Развазжаеў. Паводле непацверджаных звестак Telegram-каналу «ВЧК-ОГПУ», знішчальнік памылкова збіла расейская СПА.
«У мора ўпаў вайсковы самалёт. Пілот катапультаваўся. Яго падабралі ратаўнікі выратавальнай службы Севастопаля на адлегласці двухсот метраў ад берага. Яго жыццю нічога не пагражае», – напісаў кіраўнік анексаванага гораду Міхаіл Развазжаеў.
Відавочцы апублікавалі відэа са знішчальнікам, што палае і падае. Гэта быў Су-35.
Паводле непацверджаных звестак, самалёт быў збіты расейскай супрацьпаветранай абаронай. Здарэнне адбылося неўзабаве пасля таго, як у рэгіёне абвесцілі паветраную трывогу.
Мінабароны Расеі інцыдэнт не пракаментавала.
У сярэдзіне студзеня ў ЗСУ заявілі, што збілі над Азоўскім морам расейскі самалёт далёкага радыёлакацыйнага выяўлення і кіравання А-50 ды падбілі самалёт Іл-22. Паводле іншай версіі, Іл-22 быў пашкоджаны ў выніку ўдару расейскай СПА, што прыкрывае Крымскі мост.
Hавiны
Украіна збіла над Азоўскім морам расейскі самалёт А-50 і падбіла Іл-22
2024.01.15 09:11
Сцяпан Кубік belsat.eu
Zgłoś naruszenie/Błąd
Oryginalne źródło ZOBACZ
Dodaj kanał RSS
Musisz być zalogowanym aby zaproponować nowy kanal RSS