МЗС Латвіі прыняло рашэнне абвесціць персонай нон-грата расейскага дыпламата. Ён мусіць пакінуць краіну да 10 красавіка.
27 сакавіка 2024 года ў МЗС Латвіі быў выкліканы часовы павераны ў справах амбасады Расейскай Федэрацыі Алег Зыкаў, якому быў выказаны рашучы пратэст «у сувязі з непрымальнай і прафесійнай публічнай інфармацыяй, якую вядзе амбасада на працягу доўгага перыяду, што рэзка супярэчыць літары і духу Венскай канвенцыі аб дыпламатычных зносінах 1961 года», адзначаецца ў паведамленні латвійскага ведамства.
«Амбасада Расеі, нягледзячы на неаднаразовыя вымовы з боку МЗС Латвіі, працягвае некарэктную публічную камунікацыю, накіраваную на дыскрэдытацыю дзяржаўных устаноў і органаў улады латвійскай дзяржавы і распальванне нянавісці сярод грамадства ў Латвіі», – гаворыцца ў прэс-рэлізе.
У МЗС Расейскай Федэрацыі, у сваю чаргу, заявілі, што Масква збіраецца адказаць на рашэнне Латвійскай Рэспублікі аб высылцы расейскага дыпламата.
21 сакавіка пра высылку расейскага дыпламата з краіны паведаміла МЗС Славеніі. Згодна з заявай, супрацоўнік расейскай амбасады займаўся «дзейнасцю, несумяшчальнай з ягоным дыпламатычным статусам».
Раман Шавель belsat.eu
Zgłoś naruszenie/Błąd
Oryginalne źródło ZOBACZ
Dodaj kanał RSS
Musisz być zalogowanym aby zaproponować nowy kanal RSS