A A+ A++

У сакавіку Расея павялічыла імпарт нафтапрадуктаў з Беларусі, каб зліквідаваць рызыку дэфіцыту на ўнутраным рынку з-за пазапланавых рамонтаў на расейскіх нафтаперапрацоўчых заводах пасля нападаў беспілотнікаў, піша «Reuters».

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Мазырскі НПЗ.

Фота: БелТА

У першай палове сакавіка Расея павялічыла імпарт нафтапрадуктаў з Беларусі, ён дасягнуў амаль 3 тысячаў тон, у той час як у лютым быў роўны 590 тон, а ў студзені паставак не было наогул.

Паводле крыніц «Reuters», паміж урадамі і нафтавымі кампаніямі вядуцца абмеркаванні далейшага імпарту. Крыніцы таксама паведамляюць, што перамовы ішлі складана, бо Беларусь ставіць у прыярытэт экспарт свайго паліва на міжнародныя рынкі. Колькасць нафтапрадуктаў, якія спатрэбяцца Расеі, будзе залежаць ад тэрмінаў рамонту НПЗ.

У той жа час крыніцы выдання падкрэслілі, што расейскія нафтавыя кампаніі могуць павялічыць пастаўкі нафты на беларускія НПЗ у абмен на дадатковыя пастаўкі нафтапрадуктаў у Расею.

На сённяшні дзень прадукцыйнасць кожнага з двух нафтаперапрацоўчых заводаў – Наваполацкага НПЗ «Нафтан» і Мазырскага НПЗ – складае 12 мільёнаў тон у год (каля 240 тысячаў барэляў у дзень). Тым не менш, як правіла, яны працуюць з меншай магутнасцю, перапрацоўвае каля 9 мільёнаў тон у год кожны (каля 180 тысячаў барэляў у дзень).

Пакуль, адзначае выданне, незразумела, наколькі Беларусь можа павялічыць вытворчасць, і галіновыя крыніцы кажуць аб наяўнасці тэхнічных вузкіх месцаў.

Як адзначыў палітычны аглядальнік Аляксандр Фрыдман, «пасля паспяховых украінскіх нападаў на расейскія НПЗ Расея стала больш актыўна імпартаваць бензін з Беларусі. Такое развіццё падзей можа прынесці пэўныя эканамічныя дывідэнды Менску, але пры гэтым павялічвае і рызыку ўкраінскіх атак на мясцовыя НПЗ».

Раман Шавель belsat.eu

Oryginalne źródło: ZOBACZ
0
Udostępnij na fb
Udostępnij na twitter
Udostępnij na WhatsApp

Oryginalne źródło ZOBACZ

Subskrybuj
Powiadom o

Dodaj kanał RSS

Musisz być zalogowanym aby zaproponować nowy kanal RSS

Dodaj kanał RSS
0 komentarzy
Informacje zwrotne w treści
Wyświetl wszystkie komentarze
Poprzedni artykułSteiner został ambasadorem GP Miami
Następny artykułZamość: Pijany, poszukiwany przyjechał hulajnogą na policję