28 сакавіка ў Беларусі набыла моц забарона на захоўванне фізічнымі асобамі грамадзянскіх беспілотных лятальных апаратаў. Яе ўвялі ўказам нумар 297 ад 25 верасня 2023 года.
Адразу пасля апублікавання ўказу фізічным асобам у Беларусі было забаронена ўвозіць, эксплуатаваць і вырабляць дроны. Але яшчэ давалася паўгода на тое, каб пазбавіцца ад беспілотнікаў, перадаўшы ці прадаўшы іх арганізацыям ці ІП, або здаўшы на захоўванне ў РУП «Белаэранавігацыя».
Цяпер жа ўвоз, захоўванне, абарот, эксплуатацыя і выраб грамадзянскіх беспілотнікаў дазволеныя толькі арганізацыям і ІП у мэтах іх прадпрымальніцкай і прафесійнай дзейнасці з захаваннем патрабаванняў, устаноўленых указам.
Пасля ўведзенай забароны рукі да чужой маёмасці пачалі цягнуць праўладныя арганізацыі. Напрыклад, з боку сілавікоў з’явілася ініцыятыва «Крылы», якая стала заклікаць грамадзянаў перадаваць свае БПЛА на патрэбы збройных сілаў і іншых вайсковых фармаванняў.
На думку прадстаўніка «BELPOL» Уладзіміра Жыгара, дроны ў аніякім выпадку не варта аддаваць у рукі «бандытаў у пагонах». Бо ў выніку іх будуць выкарыстоўваць для таго, каб загнаць народ Беларусі ў «канцэнтрацыйныя лагеры».
Паводле яго, гэтыя дроны трэба схаваць так, каб да іх «не дабраліся рукі карнікаў». Каб беспілотнікі ляжалі да моманту, калі «яны спатрэбяцца». Калі няма такой магчымасці – іх трэба зламаць.
Разбор
«Схавайце да лепшых часоў ці зламайце». Што рабіць беларусам, у якіх яшчэ застаюцца дроны
2023.12.29 20:09
Якуб Хруст belsat.eu
Zgłoś naruszenie/Błąd
Oryginalne źródło ZOBACZ
Dodaj kanał RSS
Musisz być zalogowanym aby zaproponować nowy kanal RSS