Расейскі вайсковы аналітык Ян Матвееў у эфіры «Вот Так» назваў расстрэл у маскоўскім «Крокус Сіці Холе» «відавочна падрыхтаваным тэрактам». Паводле яго, тэрарысты прыйшлі менавіта, каб забіць людзей, і пачалі рабіць гэта «цалкам беспакарана, без якіхсьці перашкодаў».
«Па тым, што я бачыў, гэтыя людзі падрыхтаваныя. Яны маюць пэўны вайсковы досвед падрыхтоўкі. І хутчэй за ўсё, не ў першы раз забіваюць людзей. Мы бачым, што гэта не тэракт з узяццем закладнікаў, з нейкімі патрабаваннямі, а менавіта спроба забіць як мага больш людзей. Плюс яны дзейнічалі паводле нейкага загадзя падрыхтаванага плану. Хутчэй за ўсё, ведалі план будынку, бо ўсё вельмі хутка адбылося», – заявіў эксперт.
Паводле яго, пакуль рана абвінавачваць кагосьці канкрэтна ў тэракце, але «відавочна, што гэта арганізаваная група, а не проста фанатыкі сабраліся».
Абнаўляецца
Тэракт на канцэрце ў Маскве: загінулі мінімум 40 чалавек. Глядзіце спецэфір «Вот Так»
2024.03.22 20:49
На думку Яна Матвеева, Расея пасля прэзідэнцкіх выбараў, якія прайшлі 17 сакавіка, знаходзіцца «ў той часавай кропцы, калі пуцінскую ўладу нічога не стрымлівае».
«Зараз у іх рукі ў пэўным сэнсе развязаныя. І гэты тэракт зараз адбываецца», – сказаў Матвееў, згадаўшы, што згодна з адной з версіяў менавіта ФСБ стаяла за тэрактамі ў Расеі ў 1999 годзе.
«Зразумела, што гэтую жудасную трагедыю пуцінская ўлада можа выкарыстоўваць для ўвядзення нейкіх асаблівых захадаў. Для апраўдання нейкіх сваіх рашэнняў, якія б у іншым выпадку былі б вельмі непапулярнымі, у тым ліку і другой хвалі мабілізацыі», – заявіў аналітык.
Спецслужбы рэпрэсуюць, а не ахоўваюць
Ён таксама адзначыў, што расейскія спецслужбы рэгулярна заяўляюць пра затрыманні падазраваных у тэрарызме, абвяшчаюць тэрарыстычнай арганізацыяй ЛГБТ, але не здолелі папярэдзіць тэракт са шматлікімі ахвярамі.
«Мне здаецца, гэта наступства сапраўднай прафанацыі працы спецслужбаў. Бо частка з іх працуе на карысць Пуціна наўпрост: займаецца палітычнымі забойствамі ягоных апанентаў, пераследваннямі. Хтосьці займаецца сачэннем за рознымі людзьмі, якія пагражаюць уладзе Пуціна. Кагосьці ён скіраваў на вайну ў чужую краіну, Украіну», – сказаў Матвееў.
Hавiны
ЗША і іншыя краіны папярэджвалі пра магчымы тэракт за два тыдні да маскоўскага расстрэлу
2024.03.22 22:16
Увечары 22 сакавіка перад канцэртам гурту «Пікнік» у маскоўскай канцэртнай залі «Крокус Сіці Хол» адбылася масавая страляніна, гучалі выбухі. Было забіта не менш як 40 асобаў, параненыя не менш за 130.
Шэраг краінаў два тыдні таму папярэджвалі, што нешта такое можа здарыцца. Гэтак, на сайце амбасады Злучаных Штатаў у Расеі 8 сакавіка з’явілася паведамленне пра магчымыя тэракты ў Маскве. Пазней падобныя папярэджанні выдалі Злучанае Каралеўства, Латвія, Канада, Нямеччына, Паўднёвая Карэя, Чэхія і Швецыя.
Адказнасці на сябе за тэракт на момант публікацыі ніхто не ўзяў. У Галоўным упраўленні разведкі Мінабароны Украіны заявілі, што тэракт у Падмаскоўі з’яўляецца свядомай правакацыяй рэжыму Пуціна.
Hавiны
ГУР Украіны пра тэракт у Падмаскоўі: Гэта свядомая правакацыя спецслужбаў Пуціна
2024.03.22 22:27
Якуб Хруст belsat.eu
Zgłoś naruszenie/Błąd
Oryginalne źródło ZOBACZ
Dodaj kanał RSS
Musisz być zalogowanym aby zaproponować nowy kanal RSS