«Белсат» падводзіць вынікі 746-х содняў поўнамаштабнай вайны, распачатай Расеяй ва Украіне. Пра галоўныя падзеі станам на вечар 10 сакавіка чытайце ў нашым аглядзе.
Купянскі і ліманскі кірункі (паўночна-ўсходняя частка Харкаўскай вобласці, захад Луганскай і поўнач Данецкай)
У Міністэрстве абароны РФ заявілі пра паляпшэнне становішча па пярэднім краі на купянскім кірунку. Таксама ў ведамстве паведамілі пра адбіццё трох контратак украінцаў у ваколіцах сяла Сынькоўка.
Між тым у Генеральным штабе Збройных сілаў Украіны не зафіксавалі наступальных дзеянняў з боку праціўніка цягам апошніх содняў.
На суседнім ліманскім кірунку ініцыятыва застаецца за УС РФ, якія прынамсі сем разоў атакавалі каля сёлаў Церны і Спірнае на поўначы Данецкай вобласці – лінія сутыкнення засталася нязменнай.
Бахмуцкі кірунак (лінія фронту ў ваколіцах аднайменнага гораду ў Данецкай вобласці)
На бахмуцкім кірунку Узброеныя сілы РФ ціснуць з захаду і поўдня ад аднайменнага раённага цэнтру, імкнучыся выйсці да суседняга гораду Часаў Яр.
У Генштабе ЗСУ паведамілі пра шэсць безвыніковых атак праціўніка каля населеных пунктаў Багданаўка, Іванаўскае, Клішчыеўка і Андрэеўка.
Між тым расейскі ваенкор Сямён Пегаў сцвярджае, што УС РФ крыху прасунуліся ў сяле Багданаўка, а таксама паступова выціскаюць украінцаў з заходняй часткі Іванаўскага.
Праўкраінскі тэлеграм-канал «Бахмутський Балу» піша, што ЗСУ адбілі ўсе атакі расейцаў на поўначы ад Клішчыеўкі, пры гэтым узялі ў палон некалькі вайскоўцаў праціўніка.
Іншая крыніца – «Говорять Снайпер» – адзначае зніжэнне наступальнай актыўнасці войскаў РФ, што тлумачыцца вялізнымі стратамі расейцаў.
Hавiны
Папа Рымскі пра вайну ва Украіне: Не саромейцеся весці перамовы, пакуль не стала горш
2024.03.09 22:43
Аўдзееўскі кірунак (на поўначы ад Данецку)
На аўдзееўскім кірунку баі лакалізуюцца на захадзе ад аднайменнага гораду ў ваколіцах населеных пунктаў Бэрдычы, Арлоўка, Танэнькае і Первамайскае. Па інфармацыі ўкраінскага камандавання, тут цягам апошніх содняў сілы абароны Украіны адбілі не менш за 16 атак праціўніка.
Праўкраінскі тэлеграм-канал «Офіцер» удакладняе, што цяпер расейцы амаль не выкарыстоўваюць цяжкую тэхніку, аддаўшы перавагу пяхоце, якая дзейнічае пад прыкрыццём артылерыі і авіяцыі. Такія змены ў дзеяннях войскаў РФ у першую чаргу звязаныя з вялікай колькасць FPV-дронаў і супрацьтанкавых сродкаў у ЗСУ.
Пегаў піша, што УС РФ паступова прасоўваюцца ў Первамайскім, у Арлоўцы расейцы ціснуць на заходнюю частку сяла, у гэты ж час у Бэрдычах ужо ЗСУ намагаюцца выбіць праціўніка з усходу населенага пункту.
Навапаўлаўскі кірунак (ліні фронту на поўдні Данецкай вобласці)
Найбольшая наступальная актыўнасць Узброеных сілаў РФ цягам апошніх содняў назіралася на навапаўлаўскім кірунку, дзе сілы абароны Украіны адбілі прынамсі 30 атак каля населеных пунктаў Краснагораўка, Георгіеўка і Новаміхайлаўка.
Між тым вядома, што каля сёлаў Георгіеўка, Пабеда і Новаміхайлаўка баі маюць сустрэчы характар.
Зменаў лініі сутыкнення не фіксуецца.
Hавiны
CNN: у канцы 2022 года ЗША рыхтаваліся да расейскага ядравага ўдару па Украіне
2024.03.09 19:12
Запарожскі і херсонскі кірункі (лінія фронту ў Запарожскай і Херсонскай вобласцях)
У Запарожскай вобласці расейцы наступалі каля сяла Лэваднае (на мяжы з Данецкай вобласці) і на выступе па фронце з поўдня ад гораду Арэхаў. Паводле Генштабу ЗСУ, прынамсі восем атак войскаў РФ былі безвыніковымі.
«Говорять Снайпер» піша, што пад Арэхавам расейцы правялі масіраваную артпадрыхтоўку, пасля чаго зайшлі ў паўднёвую частку зруйнаванага сяла Работына.
Тэлеграм-канал «Офіцер» удакладняе, што расейцы перыядычна заходзяць у сяло, пасля чаго намагаюцца замацавацца ў падвалах прыватных дамоў, але ў выніку лёгка выбіваюцца ЗСУ ці бяруцца ў палон.
На іншых участках фронту адзначаюцца лакальныя пазіцыйныя баі, а таксама артылерыйскія абстрэлы ўздоўж лініі сутыкнення.
Ва ўмовах актыўных баявых дзеянняў журналісты не маюць магчымасці аператыўна правяраць афіцыйныя паведамленні ўдзельнікаў вайны.
Hавiны
Францыя плануе запусціць вытворчасць вайсковай тэхнікі на тэрыторыі Украіны
2024.03.08 19:23
Наталля Кулыгіна belsat.eu
Zgłoś naruszenie/Błąd
Oryginalne źródło ZOBACZ
Dodaj kanał RSS
Musisz być zalogowanym aby zaproponować nowy kanal RSS