Тэнісістка Вікторыя Азаранка адмовілася ад удзелу ва «Ўімблдане» у 2024 годзе. Пра гэта яна паведаміла 1 ліпеня ў «Insragram», як і яе калега Арына Сабаленка.
«Прывітанне ўсім, я цяпер вельмі засмучаная, але хачу паведаміць вам, што ў гэтым годзе я не змагу прыняць удзел у “Ўімблдане”. Я атрымала траўму пляча, якая паступова пагаршалася. Я рабіла ўсё, што ў маіх сілах, каб быць гатовай да спаборніцтваў, але, на жаль, маё цела кажа інакш. Пасля кансультацый з медычным персаналам я вырашыла, што гэта лепшае рашэнне для майго здароўя, як бы балюча мне ні было не мець магчымасці выходзіць на корт. Убачымся з усімі вамі найбліжэйшым часам», – піша Вікторыя Азаранка.
За некалькі гадзін да паведамлення Азаранка іншая беларуская тэнісістка Арына Сабаленка распавяла, што вельмі засмучаная і не зможа ўдзельнічаць у турніры ў 2024 годзе праз траўму пляча.
Атрымліваецца, што сёлета беларусак на турніры Вялікага шлема ў Вялікай Брытаніі не будзе.
Hавiны
Арына Сабаленка не будзе ўдзельнічаць у «Ўімблдане»: «Зрабіла ўсё магчымае»
2024.07.01 19:45
Арсен Рудэнка belsat.eu
Zgłoś naruszenie/Błąd
Oryginalne źródło ZOBACZ
Dodaj kanał RSS
Musisz być zalogowanym aby zaproponować nowy kanal RSS