Зборная Іспаніі ў фінальным матчы чэмпіянату Еўропы па футболе перамагла Англію. Гульня праходзіла ў Берліне на стадыёне «Алімпіяштадыён».
Зборная Іспаніі перамагла Англію з лікам 2:1. У іспанцаў на 47-й хвіліне гол забіў Ніка Уільямс. На 73-й хвіліне Англія зраўняла лік – голам адзначыўся Коўл Палмэр. За тры хвіліны да канца гульні пераможны гол за Іспанію забіў Мікэле Айрасабаль.
Іспанія чацверты раз у гісторыі выйграла чэмпіянат Еўропы – гэта абсалютны рэкорд. Раней іспанцы перамагалі ў 1964-м, 2008 і 2012 гг.
Англія другі чэмпіянат Еўропы запар прайграе ў фінале. У 2021 годзе англічане саступілі італьянцам у серыі пенальці.
Агляд
Ціханоўская – за найлепшых, Вячорка – за Іспанію, Латушка – разрываецца: набліжаецца фінал «Еўра-2024»
2024.07.14 12:51
Глеб Нержын belsat.eu
Zgłoś naruszenie/Błąd
Oryginalne źródło ZOBACZ
Dodaj kanał RSS
Musisz być zalogowanym aby zaproponować nowy kanal RSS