Замежныя ўласнікі кампаніяў у Беларусі не змогуць свабодна атрымліваць дывідэнды. Давядзецца прасіць дазволу ў аблвыканкамаў і Менгарвыканкаму. Гэта прадугледжанае пастановай ураду № 299 ад 19 красавіка, апублікаванай і дзейнай з 23 красавіка.
Абмежаванні для замежных інвестараў пачынаюць працаваць, калі агульная сума дывідэндаў беларускай юрыдычнай асобы, у якую яны ўклаліся, складае 80 тысяч базавых велічыняў на год.
Каб атрымаць свае сродкі, трэба будзе звярнуцца з заявай у аблвыканкам або Менгарвыканкам – у залежнасці ад месца перабывання юрыдычнай асобы. Заяўка будзе разглядацца там да 30 дзён.
Калі мясцовыя ўлады пастановяць, што інвестар не можа атрымаць сродкі, то яны будуць залічаныя на спецрахунак, а выдаткаваць іх можна будзе толькі ўнутры Беларусі. Прычым распараджацца імі свабодна і тут нельга. Дывідэнды могуць быць выдаткаваныя на пэўныя мэты. Гэта можа быць пагашэнне крэдытаў, дэпазіты ў банках, купля дзяржаблігацыяў, інвестыцыі ў іншыя праекты ў Беларусі.
«Недружалюбнымі» краінамі, згодна з пастановай, лічацца Аўстралія, краіны ЕЗ, Канада, Ліхтэнштэйн, Нарвегія, Новая Зеландыя, Албанія, Ісландыя, Паўночная Македонія, Вялікая Брытанія, ЗША, Чарнагорыя, Швейцарыя.
Забарона на свабоднае атрыманне дывідэндаў будзе дзеяць да 31 снежня 2025 года.
Раней улады забаранілі замежным інвестарам прадаваць свае акцыі і долі амаль у 2 тысячах кампаніяў.
Hавiны
Больш чым 2,5 тысячам юрыдычных і фізічных асобаў забаранілі прадаваць уласнасць у амаль 2 тысячах кампаніяў
2023.01.28 12:56
Арсен Рудэнка belsat.eu
Zgłoś naruszenie/Błąd
Oryginalne źródło ZOBACZ
Dodaj kanał RSS
Musisz być zalogowanym aby zaproponować nowy kanal RSS