28 ліпеня ізраільскія вайскоўцы атакавалі 7 аб’ектаў арганізацыі «Хізбула» на тэрыторыі Лівану. Гэта зроблена ў адказ на забойства 12 дзяцей і падлеткаў у паселішчы Мадждаль-Шамс на Галянскіх вышынях, перадае брытанская тэлерадыёкарпарацыя ВВС.
28 ліпеня Ізраіль нанёс авіяўдары па сямі аб’ектах арганізацыі «Хізбула» на тэрыторыі Лівану.
У паведамленні Цагалю адзначаецца, што былі атакаваныя цэлі ў глыбіні і на поўдні краіны. Сярод гэтых аб’ектаў – «сховішчы зброі і тэрарыстычная інфраструктура».
מטוסי קרב תקפו במהלך הלילה שורת מטרות טרור של ארגון הטרור חיזבאללה ברחבי לבנון.
בין המטרות שהותקפו בעומק ובדרום לבנון, מצבורי אמל”ח ותשתיות טרור במרחבים שבריחה, בורג’ א-שמאלי, בקאע, כפר כילא, רב א-תלתין, אל-חיאם וטיר חרפא pic.twitter.com/nUpOGqTWtK
— צבא ההגנה לישראל (@idfonline) July 28, 2024
ВВС падкрэслівае, што цяпер супрацьстаянне паміж Ізраілем і арганізацыяй «Хізбула», якая фактычна кіруецца Іранам, можа выліцца ў маштабную вайну.
Напярэдадні ракета трапіла ў футбольнае поле ў ізраільскім паселішчы Мадждаль-Шамс на Галянскіх вышынях. У выніку загінулі 12 дзяцей і падлеткаў, 28 пацярпелых шпіталізаваныя.
Сёння ахвяраў ракетнага ўдару пахавалі.
Ізраіль абвінаваціў у абстрэле «Хізбулу», заявіўшы, што выкарыстоўвалася іранская ракета «Falaq-1». Арганізацыя абвінавачванні адкідае, сцвярджаючы, што выбухнула ракета ізраільскай супрацьпаветранай абароны.
Прэм’ер-міністр Ізраілю Бэньямін Нэтаньягу раней паабяцаў «не пакінуць без увагі» забойства дзяцей і даў зразумець, што «”Хізбула” заплаціць вялікую цану, якую не плаціла дагэтуль».
Тым часам МЗС Ірану апублікаваў заяву, у якой «строга перасцярог сіянісцкі рэжым ад любога новага авантурызму супраць Лівану на падставе інцыдэнту на акупаваных Галянскіх вышынях»:
«Любая недарэчная захада сіянісцкага рэжыму можа прывесці да пашырэння нестабільнасці, небяспекі і полымя вайны ў рэгіёне. У гэтым выпадку згаданы рэжым будзе несці канчатковую і галоўную адказнасць за непрадказальныя наступствы і рэакцыю на бязглуздыя паводзіны».
Бальшыня насельніцтва паселішча Мадждаль-Шамс – друзы, гэта асаблівая этнаканфэсійная арабская група. Яе прадстаўнікі жывуць таксама ў Ліване, Іярданіі і Сірыі.
Hавiны
«Хізбала» ударыла ракетай па спартовай пляцоўцы ў ізраільскім пасёлку. Загінулі дзеці
2024.07.27 23:54
Сцяпан Кубік belsat.eu
Zgłoś naruszenie/Błąd
Oryginalne źródło ZOBACZ
Dodaj kanał RSS
Musisz być zalogowanym aby zaproponować nowy kanal RSS