Праваабарончая супольнасць 17 красавіка прызнала палітычнымі зняволенымі яшчэ 11 чалавек, піша «Вясна». З іх 8 ужо асудзілі.
Да спісу палітвязняў дадалі наступных людзей.
Уладзімір Марозаў, асуджаны на невядомы тэрмін пазбаўлення волі ў калоніі паводле арт. 130, 342, 361, 369, 368, 367, 203-1, 361-4 КК РБ.
Сяргей Чыжэўскі, асуджаны на 2 гады 8 месяцаў калоніі паводле арт. 130, 342, 368, 367 КК РБ.
Уладзімір Варашэнь, асуджаны на невядомы тэрмін пазбаўлення волі ў калоніі паводле арт. 130, 366, 369, 368, 367 КК РБ.
Віктар Новік, асуджаны ў закрытым судовым пасяджэнні на 13 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму паводле арт. 361-1, 130, 356, 179, 377, 352, 302-1, 361-4, 426 КК РБ.
Уладзімір Журомскі, асуджаны ў закрытым судовым пасяджэнні на 12 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму паводле арт. 361-1, 130, 356, 179, 377, 352, 302-1, 361-4, 426 КК РБ.
Віктар Баркет, асуджаны на невядомы тэрмін пазбаўлення волі ў калоніі паводле арт. 370, 368, 368, 130 КК РБ.
Ігар Федарэнка, асуджаны на невядомы тэрмін пазбаўлення волі ў калоніі паводле арт. 342, 361 ч. 3, 368, 130 КК РБ.
Аляксандр Вітухноўскі, асуджаны на невядомы тэрмін пазбаўлення волі ў калоніі паводле арт. 342, 368, 130 КК.
Сяргей Бунат, заключаны пад варту па абвінавачванні паводле ч.3 арт. 361 КК РБ.
Вольга Лоцманава, затрыманая ў межах справы за прадуктовую дапамогу сем’ям палітвязняў.
Андрэй Зайкоў, заключаны пад варту па абвінавачванні паводле арт. 130 КК РБ.
Усе восем чалавек у спісе асуджаных былі абвінавачаныя ў «Распальванні варожасці» (арт. 130 КК РБ) і іншым. Праваабаронцы адзначаюць, што прадстаўнікоў улады і супрацоўнікаў сілавых структураў пры ўжыванні гэтага артыкулу вылучаюць у сацыяльную групу, і настойваюць на недапушчальнасці такога ў кантэксце выказванняў аб парушэннях сілавікамі і чыноўнікамі законаў і Канстытуцыі.
Агулам «Вясна» і супольнасць вакол яе прызнае палітвязнямі 1391 чалавека. Колькасць палітвязняў ужо даўно вагаецца ў раёне 1500 чалавек: адны выходзяць на волю па сканчэнні тэрмінаў, іншых садзяць за краты. Гэта далёка не поўная колькасць палітычных зняволеных: сем’і многіх не паведамляюць праваабаронцаў пра пераслед сваякоў.
Hавiны
Politzek.me: Больш, чым 1200 асобаў ужо цалкам адсядзелі свае тэрміны
2024.04.16 18:53
Алесь Наваборскі belsat.eu
Zgłoś naruszenie/Błąd
Oryginalne źródło ZOBACZ
Dodaj kanał RSS
Musisz być zalogowanym aby zaproponować nowy kanal RSS