A A+ A++

Сына былога прэтэндэнта на пасаду прэзідэнта Віктара Бабарыкі Эдуарда абвінавацілі паводле ч. 2 арт. 411 Крымінальнага кодэксу («Злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы») і пакаралі зняволеннем на год і шэсць месяцаў.

Эдуард Бабарыка ў судзе 22 траўня 2023 года.

Фота: belta.by

Эдуард Бабарыка быў кіраўніком ініцыятыўнай групы прэтэндэнта на пасаду прэзідэнта Віктара Бабарыкі. 18 чэрвеня 2020 года яго затрымалі разам з бацькам, калі ён накіроўваўся ў ЦВК для здачы сабраных подпісаў. Затрыманне праводзіў Дэпартамент фінансавых расследаванняў Камітэту дзяржкантролю.

Эдуард адбывае пакаранне – 8 гадоў пазбаўлення волі – у папраўчай калоніі № 2 у Бабруйску. Яго абвінавацілі паводле арт. 342 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь («Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак»), арт. 243 («Ухіленне ад выплаты падаткаў»), арт. 130 КК («Распальванне варожасці»), а таксама паводле ўжо згаданага арт. 411.

Цяпер Эдуарда Бабарыку другі раз пакаралі паводле арт. 411. Справу разглядаў суддзя Павел Карцінен на выязным паседжанні ў самой калоніі.

Праваабаронцы неаднаразова заяўлялі, што арт. 411 КК выкарыстоўваецца для працягу палітычнага пераследу. Ён парушае вядомы прынцып «non bis in idem», які азначае, што ніхто не павінен быць пакараны двойчы за адное і тое ж дзеянне. І гэты прынцып замацаваны ў Крымінальным кодэксе Беларусі.

Паводле гэтага артыкулу працягнулі тэрмін пазбаўлення волі Мікалаю Дзядку і Змітру Дашкевічу, двойчы – Паліне Шарэндзе-Панасюк.

1 снежня 2023 года МУС дадаў Эдуарда Бабарыку ў «спіс экстрэмістаў». 5 снежня 2023 года КДБ дадаў вязня ў «спіс тэрарыстаў». Сёлета з 1 красавіка Эдуарда ўтрымліваюць у ПКТ.

Любоў Лунёва belsat.eu

Oryginalne źródło: ZOBACZ
0
Udostępnij na fb
Udostępnij na twitter
Udostępnij na WhatsApp

Oryginalne źródło ZOBACZ

Subskrybuj
Powiadom o

Dodaj kanał RSS

Musisz być zalogowanym aby zaproponować nowy kanal RSS

Dodaj kanał RSS
0 komentarzy
Informacje zwrotne w treści
Wyświetl wszystkie komentarze
Poprzedni artykułSąd uniewinnił za odmowę testu PCR i anulował grzywnę
Następny artykułStarosta odznaczony za zasługi dla policji