Хлопец у самаробным строі гнома з чэрвеня бегае на кукішках у гандлёвых цэнтрах Варшавы. Раней ён там жа поўзаў без убрання. Гэткія відэа прынеслі блогеру crawly_possessed вялікую папулярнасць у TikTok і Instagram, сінякі і дзень у няволі. Пайшлі чуткі, нібыта ён з Беларусі, але ўскосныя прыкметы паказваюць, што ён хутчэй з украінска-расейскага памежжа.
Што адбылося
Тыктокер з нікнэймам crawly_possessed здабыў папулярнасць праз відэа, на якіх ён дурэе ў Варшаве. На першых тыктоках ён найчасцей поўзаў на спіне ці проста дрыгаўся ў варшаўскіх гандлёвых цэнтрах. Потым стаў поўзаць на каленях. Пасля знайшоў аднадумцаў – пачалі поўзаць разам.
@crawly_possessed CHOOSE YOUR SIDE NOW 😈 LINK IN BIO
♬ Jumpstyle1 – ɴᴇᴠᴇʀ ʟᴏsᴇ
Шукаў сабе іншыя вобразы, урэшце прыдумаў пазнавальны і запамінальны – «гном» у салатавым плашчы і ў белым каўпаку, з налепленай белай барадой і ружовым сачком. У такім вобразе ён бегае на кукішках і «змагаецца з рыцарам» – чалавекам, абматаным шэрым скотчам з друшляком на галаве.
@crawly_possessed Poor knights 😡 Next time I’ll bring my squad ⚔️
♬ оригінальний звук – Bruh
Усё гэта адбываецца ў публічных месцах у Варшаве: найчасцей у гандлёвых цэнтрах, а таксама ў транспарце ці проста на вуліцы. Можна сказаць, што найбольш гарманічна гэта выглядае пад сценамі старога гораду.
@crawly_possessed Now ME terrorizing POOR KNIGHTS 🧙♂️🤌🏻
♬ 50k – YNG Martyr
Вы сур’ёзна пра гэта пішаце?
Так. Мы нават прапанавалі яму даць «Белсату» інтэрв’ю, але ягоная мэнэджарка (так, у яго ёсць менеджарка!) адмовіла.
Блогер crawly_possessed мае амаль 5 млн падпісантаў у TikTok і 1,6 млн у Instagram. Найбольш папулярнае ягонае відэа ў TikTok налічвае больш за сотню мільёнаў праглядаў. Ягоныя гледачы малююць нямала фан-арту з «гномам», адзін нават набіў тату з ім. У ліку ягоных фанатаў – маскот папулярнай праграмы вывучэння замежных моваў «Duolingo». У ліку падпісантаў – самы папулярны YouTube-блогер у свеце амерыканец MrBeast. Некаторыя называюць яго ці не галоўным мэмам гэтага лета.
Ягоная папулярнасць – не дзіва: алгарытмы TikTok «любяць», калі карыстальнік затрымліваецца на відэа і спрабуе зразумець, што на ім адбываецца. Ды і блогер актыўна імкнецца выбудаваць вакол сябе камічны «культ», размаўляе з аўдыторыяй у сацсетках, як той Макс Корж.
Нядаўна з ім учыніў «двубой» амерыканскі тыктокер IShowSpeed, які праславіўся тым, што рыкаў, брахаў і енчыў, як сабака. Гэта прынесла яму за 20 мільёнаў падпісантаў у TikTok, Instagram і YouTube (не агулам, а ў кожнай з сетак). IShowSpeed і crawly_possessed «пагрызліся» на вуліцы ў Варшаве 2 ліпеня, першы перамог. 9 ліпеня «гном» прыйшоў на варшаўскі канцэрт амерыканскага спевака Олівэра Тры, пасля кароткай «бітвы» прыняў таго ў свой «культ».
@crawly_possessed BEEF WITH @IShowSpeed 🧙♂️⚔️🛡️
♬ оригинальный звук – CRAWLY
Тая «бітва» была бяскрыўднай – хіба што шумнай. Такія ж пераважна бяскрыўдныя і дурэнні самога crawly_possessed. Але не абсалютна бяскрыўдныя: многім супрацоўнікам крамаў не падабаюцца такія паводзіны, бо ён шуміць, раскідвае тавары, дакучае супрацоўнікам і наагул усімі сіламі звяртае на сябе ўвагу.
Блогер сцвярджае, што ў адной з крамаў яго штурхалі і абражалі, а ў выніку падалі ў суд за відэа з «гномам». З іншай крамы яго выпхнулі, паставіўшы яму сіняк. Адзін з супрацоўнікаў гандлёвага цэнтру «Złote Tarasy» наракаў на Reddit, што тыктокер яму дакучаў раней тры-чатыры разы на тыдзень, а цяпер да шасці, і што паліцыя з гэтым нічога не робіць. У выніку супрацоўнік звольніўся, у гандлёвым цэнтры з’явіўся сімвалічны знак з забаронай «гнома», ды той не перастаў здымаць там відэа.
@mac.zlotetarasy Mac Squirt Gnom😂#gnomesoftiktok #wizardgnome #crawley #gnom #maccosmetics #meme
♬ sonido original – smith_aske
Ранейшыя ягоныя відэа былі не такімі бяскрыўднымі. У закрытым Telegram-канале ён распавядаў, што ў красавіку правёў дзень у польскай турме за свае відэа, але гэта яго толькі падбухторыла. Праз тры дні ён расказаў, што яго выселілі са здымнай кватэры за тое, што ён затапіў ванную, калі (зноў жа, дзеля тыктоку) спрабаваў набраць поўную душавую кабінку вады.
У каментары парталу «O2» польскі юрыст адзначаў, што дзеянні блогера могуць быць незаконнымі паводле артыкулу 51 Кодэксу аб правапарушэннях (Kodeksu wykroczeń), гэткія парушэнні парадку могуць караць штрафам, арыштам або абмежаваннем волі.
Зусім не факт, што ён беларус
У некаторых крыніцах тыктокера называюць беларусам, у некаторых – расейцам ці ўкраінцам, але ніякіх пацверджанняў гэтага няма. Ягоная менеджарка адмовілася каментаваць ягонае паходжанне. Сам ён не казаў пра гэтае нічога, адпаведных лічбавых слядоў не пакінуў ні ў сацсетках, ні ў сваіх відэа, ні ў звестках пра рэгістрацыю сайту.
Нягледзячы на вельмі заўважныя татуяванні на твары і шыі, не ўдалося адшукаць паведамленняў пра тое, што яго пазнаў хтосьці са знаёмых.
@crawly_possessed Или знают)
♬ 50k – YNG Martyr
Першае відэа на ягоным TikTok-акаўнце ужо з Варшавы, яно датаванае 8 верасня 2023 года. У іншых сацсетках допісы пазнейшыя, а ягоны стары Instagram-акаўнт, заведзены ў 2018 годзе, закрыты. Згаданы супрацоўнік «Злотых тарасаў» сцвярджае, што блогер дакучаў працаўнікам больш за год.
На відэа, дзе ён размаўляе па-расейску, чуваць лёгкі акцэнт, але цяжка сказаць з упэўненасцю, беларускі ён ці ўкраінскі: ёсць асаблівасці вымаўлення, уласцівыя беларусам, а ёсць і ўласцівыя ўкраінцам. Хаця так размаўляць могуць і на захадзе Расеі.
У сваіх відэа ён выкарыстоўвае расейскую або англамоўную музыку, часам украінскую, але беларускай пачуць не ўдалося. Ягоная менеджарка ў сацсетках падпісаная на старонкі пра расейскі Варонеж.
@crawly_possessed Casting a speel from POOR KNIGHTS 🧙♂️🪄
♬ LITSAR PEKLA – STXSTN & Snxff
Падобна, ён у Польшчы адносна нядаўна, а раней жыў дзесьці далёка ад Польшчы. У адным з відэа ён вымаўляе горад Гданьск як «Гданск» з цвёрдым [н]. У іншым відэа ён шчыра здзіўляецца ўнітазу з гігіенічным душам – для Еўропы гэта не такая ўжо экзотыка.
Такім чынам, найбольш імаверна, што ён родам з расейска-ўкраінскага памежжа і што пераехаў у Польшчу пасля пачатку поўнамаштабнай вайны ва Украіне. Але сумнеўна, што ён з Беларусі.
Інтэрв’ю
Як зрабіць, каб пад падляскіх «гангстараў» скакалі аж у Бразіліі. Вялікае інтэрв’ю з Niczos
2024.07.07 10:32
Алесь Наваборскі belsat.eu
Zgłoś naruszenie/Błąd
Oryginalne źródło ZOBACZ
Dodaj kanał RSS
Musisz być zalogowanym aby zaproponować nowy kanal RSS