Швецыя ўнясе 5 млн шведскіх кронаў (каля € 430 тысяч) у Міжнародны гуманітарны фонд дапамогі беларускім палітзняволеным і іхным сем’ям.
Пра гэта на Стакгольмскай канферэнцыі абвесціў міністр міжнароднага супрацы і развіцця Юган Фашэль.
«Прыярытэтам шведскай палітыкі ў дачыненні Беларусі ёсць паглыбленне дыялогу з беларускімі дэмакратычнымі сіламі ў выгнанні пад кіраўніцтвам Святланы Ціханоўскай. Важна, каб вонкавы свет не забываўся на тых, хто змагаецца за свабодную, дэмакратычную і незалежную Беларусь. Падтрыманне Швецыі можа спрыяць змене сітуацыі», – цытуе міністра DW.
Міжнародны гуманітарны фонд дапамогі беларускім палітзняволеным і іхным сем’ям быў створаны з ініцыятывы Святланы Ціханоўскай у 2024 годзе. У красавіку Нарвегія вылучыла € 850 тысяч у якасці першага ўнёску. Распараджацца сродкамі будуць беларускія арганізацыі і ініцыятывы, якія дапамагаюць палітвязням і іхным сем’ям.
Hавiны
У Нарвегіі з’явіўся фонд дапамогі беларускім палітвязням
2024.04.30 14:34
Глеб Нержын belsat.eu
Zgłoś naruszenie/Błąd
Oryginalne źródło ZOBACZ
Dodaj kanał RSS
Musisz być zalogowanym aby zaproponować nowy kanal RSS