Чэмпіёнка Беларусі і віцэ-чэмпіёнка Польшчы ў коннай выездцы Вольга Сафронава не паедзе на Алімпійскія гульні ў Парыжы. Пра гэта спартоўка апавяла ў сацыяльных сетках. Планавалася, што Вольга выправіцца на Гульні ад Польшчы ў межах пашыранага складу каманды, а на месцы вызначаць, ці будзе браць удзел у спаборніцтвах.
«Нашае „парыжскае падарожжа” падышло да канца. Гэты сезон быў не толькі адным з самых насычаных у маёй кар’еры, але і самым нечаканым. Мы прайшлі праз шмат што, сталі больш дасведчаныя, мудрэйшыя і, вядома, мацнейшыя! <…> Ужо заўтра пачнецца алімпійская выездка, і я ад усяго сэрца зычу ўдзельнікам поспеху! І хай пераможа наймацнейшы! А мы едзем дадому, каб адпачыць і пачаць рыхтавацца да новага этапу нашага жыцця!» – напісала Вольга Сафронава.
Раней спартоўка ўвайшла ў пашыраны склад нацыянальнай зборнай Польшчы для ўдзелу ў Алімпіядзе ў Парыжы. Яна апавядала «Белсату», што ніхто з каманды да апошняга моманту не ведае, ці трапіць у тройку на алімпійскую выездку.
У выніку Вольга зусім не паехала ў Парыж. У каментары «Зеркалу» яна адзначыла, што адмову патлумачылі «трэнерскай інтуіцыяй»:
«Мне сказалі, што я не еду. Насамрэч гэта доўгая гісторыя, заглыбляцца ў дэталі сёння няма жадання. Калі коратка, то патлумачылі трэнерскім рашэннем».
Вольга Сафронава – чэмпіёнка Беларусі (2020) і віцэ-чэмпіёнка Польшчы (2023) у коннай выездцы. У 2020-м мелася выступаць на Алімпіядзе ў Токіа як сябра зборнай Беларусі. Аднак беларускі бок адхіліў яе. Гэта адбылося нібыта праз кульгавасць каня, аднак насамрэч з палітычных матываў. Вольга асудзіла гвалт рэжыму Лукашэнкі ў жніўні 2020 года і падпісала ліст Свабоднага абʼяднання спартоўцаў.
Гісторыі
Вершніца Вольга Сафронава: «Я ганаруся тым, што буду прадстаўляць на Алімпіядзе дзве краіны»
2024.07.10 17:16
Арсен Рудэнка belsat.eu
Zgłoś naruszenie/Błąd
Oryginalne źródło ZOBACZ
Dodaj kanał RSS
Musisz być zalogowanym aby zaproponować nowy kanal RSS