Святлана Ціханоўская напісала ў Х, што ў яе часта пытаюцца, як пажывае ейны муж, але яна ўжо больш за год не атрымлівала пра яго ніякай інфармацыі. Сяргея Ціханоўскага затрымалі роўна чатыры гаду таму, у 2020 годзе падчас перадвыбарчага пікету ў Горадні.
«Адно з пытанняў, якое мне часта задаюць: як пажывае вам муж? Я б хацела даць адказ, але не магу. Больш за год я не атрымлівала пра яго ніякіх звестак. Сёння споўнілася чатыры гады з дня ягонага арышту ў Горадні. У глыбіні душы я ведаю, што ён хоча, каб я працягнула нашую барацьбу», – напісала Святлана Ціханоўская ў Х.
У сваім тэлеграм-канале беларуская лідарка размясціла відэа, у якім яна і іншыя вядомыя беларусы зачытваюць цытаты з выступаў Ціханоўскага.
«Чатыры гады таму затрымалі Сяргея Ціханоўскага. Цяпер пра яго мала што вядома нават сям’і і блізкім. Але ўсе родныя, сябры і саратнікі Сяргея вераць у ягоныя словы і працягваюць справу, якой ён жыў. Яны гатовыя стаць ягоным голасам – і нагадваць пра галоўнае», – гаворыцца ў тэлеграм-канале абранай прэзідэнткі Беларусі.
Сяргей Ціханоўскі планаваў балатавацца на выбарах прэзідэнта Беларусі ў 2020 годзе, аднак быў арыштаваны і праз гэта не змог своечасова падаць дакументы ў выбарчую камісію. Сваю кандыдатуру ў выніку вылучыла ягоная жонка Святлана Ціханоўская.
Hавiны
Што за новае судовае паседжанне ў справе Ціханоўскага і Статкевіча? Патлумачыў юрыст
2024.04.25 11:28
29 траўня Сяргей Ціханоўскі праводзіў перадвыбарчы пікет сваёй жонкі ў Горадні. Яго затрымалі ў выніку правакацыі.
14 снежня 2021 Ціханоўскаму вынеслі прысуд: 18 гадоў зняволення ў калоніі ўзмоцненага рэжыму па 5 артыкулах Крымінальнага кодэксу. У сярэдзіне студзеня 2023 г. супраць Сяргея завялі справу паводле ч. 2 арт. 411 КК РБ за «злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы». Працэс распачаўся 14 лютага ў судзе г. Жодзіна.
27 лютага 2023 года Ціханоўскаму прызначылі ў дадатак да 18 гадоў калоніі яшчэ паўтара года зняволення.
Марыя Міхалевіч belsat.eu
Zgłoś naruszenie/Błąd
Oryginalne źródło ZOBACZ
Dodaj kanał RSS
Musisz być zalogowanym aby zaproponować nowy kanal RSS