У Фаніпалі Менскай вобласці прайшлі масавыя затрыманні за ўдзел у пратэстах 2020 года. Пад «хапун» патрапілі не менш за шэсць чалавек, паведамляецца ў неафіцыйным тэлеграм-канале сілавікоў.
На відэа затрыманыя беларусы гавораць, што ўдзельнічалі ў акцыі пратэсту ў 2020 годзе ў сваім горадзе. Разам з іншымі людзьмі прайшлі па вуліцах Фаніпалю, у тым ліку і па праезнай частцы.
Медыязона знайшла профілі трох затрыманых у сацсетках: Вікторыю Янушкевіч, Івана Мельніка, Андрэя Шайкоўскага. Апошняга затрымалі разам з жонкай.
У якім статусе знаходзяцца затрыманыя і па якім артыкуле іх абвінавачваюць – невядома.
Ася Саковіч belsat.eu
Oryginalne źródło: ZOBACZ
Zgłoś naruszenie/Błąd
Oryginalne źródło ZOBACZ
Dodaj kanał RSS
Musisz być zalogowanym aby zaproponować nowy kanal RSS