A A+ A++

Кажуць, што пра мёртвых добрае або нічога. Але не ў гэтым выпадку і не цяпер. Мы павінны памятаць, што зрабілі гэтыя «героі» пры жыцці.

Дзмітрый Каравякоўскі.

Крыніца: Pozirk – Навіны пра Беларусь / Facebook

Прайшоў тыдзень са смерці былога начальніка Ленінскага РАУС Берасця Дзмітрыя Каравякоўскага і толькі тады  з’явіліся афіцыйныя спачуванні, і толькі ў афіцыйнай газеце ведамства. Праўда, на сайце УУС ціха памянялі прозвішча кіраўніка РАУС. Цяпер гэта Сяргей Дзмітрук, былы намеснік Каравякоўскага.

Hавiны

У Берасці памёр яшчэ адзін высокапастаўлены сілавік, яму было 47 гадоў

2024.04.15 16:49

Пры гэтым пра смерць палкоўніка міліцыі напісалі выціснутыя з краіны незалежныя СМІ, а ў каментарах пад гэтай навіной складана знайсці людзей, якія спачуваюць. Унутры Беларусі людзі не могуць сабе дазволіць пісаць каментары, бо за «абразу прадстаўніка ўлады» можна заехаць на некалькі гадоў. І такіх прыкладаў вялікае мноства. Але ўсё роўна на ўмовах ананімнасці людзі расказваюць, чаму для іх смерць сілавіка – хутчэй станоўчая падзея.

«Сярод маіх знаёмых няма людзей, якія пасля 2020 года не падвяргаліся рэпрэсіям з боку сілавіком, сам сядзеў содні не ў чалавечых умовах, без матраца і бялізны, без перадач. І тыя 15 сутак былі арганізаваныя мне з падачы Каравякоўскага, як я мушу ставіцца да яго смерці? Толькі як да вяртання невялікай справядлівасці», – кажа ў размове са мною жыхар Берасця.

У 2020 годзе людзі яшчэ верылі, што міліцыя можа быць на баку народу, але пасля 9-10 жніўня стала зразумела, які бок выбралі сілавікі. Яны забівалі, катавалі, гвалтавалі не чым не вінаватых грамадзян, і працягваюць гэта рабіць ужо больш за тры гады. Кожны дзень у Беларусі рукамі сілавікоў робяцца рэпрэсіі, кожны дзень людзей кідаюць за краты. Нядзіўна, што іх смерці не знаходзяць спачування ў грамадстве.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Праваахоўнікі затрымліваюць удзельнікаў акцыі пратэсту ў цэнтры Менску, Беларусь. 15 лістапада 2020 года.

Фота: Stringer / TASS / Forum

А што ж кажуць пра Каравякоўскага ў родным для яго Пінску?

«Ён быў вельмі пагардлівы, ганарысты. Ні з кім не сябраваў. Пасля 20-га года ў яго было вельмі шмат ворагаў у Пінску. Лічылі, што ён справакаваў сутыкненне пад выканкамам і лічылі яго прычынай збіцця і пасадкі пінчукоў.

Пасля яго скандальнай заявы пра тое, што дубінка мяккая і эластычная пры ўжыванні па целе, нелюбоў у горадзе стала асаблівай. Яго смерць абмяркоўваюць шмат і не чула ніводнага спачувальнага слова. Максімум шкадуюць, што не ўбачаць яго за кратамі», – кажа «Белсату» жыхарка Пінску і ўдзельніца тых падзеяў.

Нагадаем, начальнікам РАУС Ленінскага раёну Берасця Каравякоўскага прызначылі ў жніўні 2021 года. Да гэтага ён працаваў начальнікам міліцыі ў Пінску і асабіста кіраваў разгонамі падчас пратэстаў у горадзе. Запомніўся ён таксама каментаром дзяржтэлеканалу «Беларусь 1» аб тым, што гумавая дубінка «не наносіць сурʼёзных траўм».

«Яна даволі эластычная, мяккая і пры ўжыванні яе па целе не наносіць сурʼёзных траўмаў. Гэта сінякі, удары, але не больш за тое», – заяўляў Каравякоўскі.

Цікава, што 16 жніўня 2020-га, калі сітуацыя ў краіне магла хіснуцца ў любы бок, Каравякоўскі выходзіў да людзей, каб паразмаўляць, але як толькі яму перастала нешта пагражаць актыўна заняўся рэпрэсіямі, і з гэтай дарогі ўжо не збочыў.

З 2020 года на Берасцейшчыне памёр ужо шосты палкоўнік альбо падпалкоўнік.

«Гэта толькі вяршыня айсберга, на смерці звычайных супрацоўнікаў міліцыі ўжо ніхто не зважае. Нядаўна быў у Ленінскім РАУС, дык там палова калі не больш новых супрацоўнікаў, – кажа яшчэ адная мая суразмоўца. – Мусіць, калі законы не працуюць, дзейнічае нейкая вышэйшая справядлівасць. Бо як можна жыць пасля ўсяго, што яны зрабілі ў апошнія гады?» – ставіць кропку суразмоўца.

belsat.eu

Рэдакцыя можа не падзяляць меркавання аўтара.

Oryginalne źródło: ZOBACZ
0
Udostępnij na fb
Udostępnij na twitter
Udostępnij na WhatsApp

Oryginalne źródło ZOBACZ

Subskrybuj
Powiadom o

Dodaj kanał RSS

Musisz być zalogowanym aby zaproponować nowy kanal RSS

Dodaj kanał RSS
0 komentarzy
Informacje zwrotne w treści
Wyświetl wszystkie komentarze
Poprzedni artykułKolejna edycja Startup WRO Meetup już w czwartek. Porozmawiają o finansowaniu projektów
Następny artykułHoroskop na dzień 23.04.2024