A A+ A++

Не праходзіць ніводнага дня, каб Харкаў не згадваўся ў вайсковых зводках. Горад бамбуюць з паветра, абстрэльваюць ракетамі. У горадзе кожны дзень адключаюць электрычнасць з-за разбурэння энергетычнай інфраструктуры. Адбываюцца перабоі з падачай вады. Цяпер яшчэ і тэлевышка, якую расейцы збілі ракетай Х-59 за некалькі хвілін да размовы прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага з прэзідэнтам ЗША Джо Байдэнам.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Абломкі Харкаўскай тэлевежы пасля расейскага ўдары па вежы на ўскраіне Харкаву, Украіна. 22 красавіка 2024 года.

Фота: Vyacheslav Madiyevskyy / Reuters / Forum

Прэзідэнт Украіны назваў гэта акцыяй запалохвання і чарговай спробай абмежаваць горад у сувязі. А сувязь патрэбная як ніколі. Бо сем’і маюць патрэбу ў пастаянным кантакце. Калі бацькі жывуць у адным мікрараёне, а дзеці ў іншым, то падчас паветранай трывогі, асабліва, калі ёсць інфармацыя аб трапляннях і разбурэннях, сувязь гэта тое, што неабходна ў першую чаргу.

На фоне больш частых абстрэлаў і без таго вельмі складанай абстаноўкі на фронце некаторыя жыхары Харкава з’яжджаюць з гораду, каб перачакаць гэты жах у больш бяспечным месцы. Па-чалавечы гэта цалкам зразумела. Падштурхнуць ехаць са сваіх кватэраў у іншыя рэгіёны краіны ці за мяжу могуць нават значна менш інтэнсіўныя абстрэлы. Але ніякага загаду аб эвакуацыі не было. Людзі застаюцца ў горадзе. А гэта сотні і сотні тысяч чалавек.

Калі ўсім адначасова «сарвацца», то гэта ж будзе яшчэ столькі ж і хатніх гадаванцаў катоў, сабак, нават хамячкоў. Прынамсі жыццё нам гэта ўжо прадэманстравала.

Людзі працягваюць жыць і працаваць у такіх кашмарных умовах. Самі жыхары Харкава называюць свой горад нязломным.

Каб пераканацца ў тым, што яны маюць рацыю, дастаткова прачытаць навіны пра гарадское жыццё. Іх бамбуюць усімі відамі зброі, ім не даюць спаць па начах паветраныя трывогі, яны сядзяць без святла і вады па некалькі гадзін, але адкрываеш навіны і сярод іншага бачыш, што ў парку ад моцнага ветру павалілася дрэва і на фота відаць, як камунальнікі распілоўваюць ствол і прыбіраюць галінкі з прагулачных дарожак, каб людзі маглі гуляць і атрымліваць асалоду ад квітнеючага бэзу. Пра які ўвогуле захоп гораду можа пасля гэтага ісці гаворка?! Каго сабраліся напалохаць збітай тэлевышкай?!

Hавiны

Расейская армія нанесла ўдар па тэлевежы ў Харкаве

2024.04.22 18:39

Аналітыкі тым часам працягваюць сцвярджаць, што Пуцін апантаны ідэяй абязлюдзіць Харкаў. Калі толькі абязлюдзіць, то тады не бамбілі б так інтэнсіўна жылыя масівы. Дастаткова было б знішчэння інфраструктуры. Па ўсім відаць, што агрэсары і ствараюць людзям такія невыносныя ўмовы, пры якіх жыццё стане немагчымым. Уладзімір Зяленскі кажа, што, калі бліжэйшым часам не прыйдзе дапамога Захаду, то расейцы могуць зрабіць з Харкавам тое ж, што ў свой час зрабілі з Алепа ў Сірыі.

Тым часам у горадзе па-ранейшаму застаюцца каля паўтара мільёна чалавек.

Становішча вельмі цяжкае. Што да тэлевышкі, то расейцы спрабавалі збіць яе яшчэ ў 2022 годзе. Тады на яе скідалі бомбы, але безвынікова. Вышка выдужала. Гэта быў самы высокі абʼект у горадзе – 240 метраў. Яе ўдалося збіць 22 красавіка, але наступствы па словах кіраўніка Харкаўскай абласной адміністрацыі Алега Сінягубава ліквідуюць да гэтага часу. Пакуль разбіраюць завалы і ацэньваюць стан абсталявання. Пры гэтым ён робіць аптымістычныя прагнозы, бо большасць жыхароў Харкава і прыгарада маюць спадарожнікавае і кабельнае тэлебачанне. Цяпер у нармальным рэжыме працуюць мабільная сувязь і інтэрнэт. Намеціўся нават прагрэс – электрычнасці няма па 4 гадзіны ў суткі. Усё ж гэта ўжо не поўная яго адсутнасць.

Ваенныя эксперты мяркуюць, што наступленне расейскіх войскаў на Харкаў можа пачацца вельмі хутка. Страта Харкава азначала б страту паўднёвага ўсходу Украіны. Але апошнія падзеі (калі стала відавочным, што Захад не пакіне Украіну ў такім цяжкім становішчы сам-насам з узброеным да зубоў супернікам) даюць надзею на вызваленне.

Менавіта вызваленне, таму што замарожаны канфлікт немагчымы ўжо хаця б таму, што гэта не будзе задавальняць ніводзін з бакоў.

Данбас ператварыўся ў поле бою, і яго загінуўшыя гарады нагадваюць зараз жудасныя кадры з фільмаў пра апакаліпсіс. Данбас акупанты раўняюць з зямлёй і ўвесь свет сочыць за гэтай трагедыяй. Дапамога дае пратрымацца і не пускаць ворага прасоўвацца ўглыб тэрыторыі. Харкаў знаходзіцца побач і ён аказаўся сёння на перадавой. Гэта азначае, што ён можа адчуць на сабе бліжэйшым часам больш моцныя ўдары. Усе спадзевы цяпер на дапамогу Захаду.

Вельмі хочацца, каб эфектыўная СПА абараніла людзей і будынкі, у якіх яны жывуць, ад разбурэння. Хочацца верыць, што своечасовая дапамога можа дапамагчы дабіцца пералому ў гэтай вайне. Людзі вельмі стаміліся, але яны не здаюцца. Яны заслужылі адпачынак і спакойнае нармальнае жыццё. Усе людзі.

Меркаванні

Ратуйце Харкаў! Сёння гэта не проста горад

2024.04.09 16:41

belsat.eu 

Рэдакцыя можа не падзяляць меркавання аўтара.

Oryginalne źródło: ZOBACZ
0
Udostępnij na fb
Udostępnij na twitter
Udostępnij na WhatsApp

Oryginalne źródło ZOBACZ

Subskrybuj
Powiadom o

Dodaj kanał RSS

Musisz być zalogowanym aby zaproponować nowy kanal RSS

Dodaj kanał RSS
0 komentarzy
Informacje zwrotne w treści
Wyświetl wszystkie komentarze
Poprzedni artykułSzczęsny odrzucił ofertę Juventusu! Oto ile mu oferowali. “Porażka”
Następny artykułTych miejscówek nie mogło zabraknąć w gronie topowych kierunków na majówkę. Zapraszamy na przegląd