Камісія па выбарах у новы склад Каардынацыйнай Рады на паседжанні 23 траўня прапанавала Аляксандру Азараву зняць сваю кандыдатуру з выбараў да 9:00 24 траўня, інакш будзе зняты ўвесь спіс «Закон і правапарадак». Прычына – у рассылцы чат-бота плана «Перамога» і грэбаваннi правіламі бяспекі выбаршчыкаў.
Вечарам 23 траўня адбылося адкрытае паседжанне Выбарчай камісіі па выбарах у Каардынацыйную Раду. Старшыня камісіі Алена Прыходзька адзначыла, што за апошнія суткі да іх прыйшла велізарная колькасць скаргаў на тое, што вечарам аўторка, 21 траўня, карыстальнікі Telegram, якія калісьці зарэгістраваліся ў плане «Перамога», масава атрымалі паведамленні з заклікам галасаваць за Аляксандра Азарава і яго спіс «Закон і правапарадак». З-за такіх паведамленняў маглі быць арыштаваныя беларусы ўнутры краіны. У скаргах людзі патрабуюць ад камісіі адрэагаваць на гэта належным чынам. Выбраная прэзідэнтка Святлана Ціханоўская 22 траўня заявіла, што Азарава пазбавілі доступу да бота плану.
Выбары ў КР
Чаму ўдзельнікам плану «Перамога» рассылалі агітацыю да выбараў у Каардынацыйную раду?
2024.05.22 19:43
Падчас разбіральніцтва на паседжанні Аляксандр Азараў пацвердзіў, што нават калі чалавек выдаліў бот, паведамленне ўсё роўна магло прыйсці яму ў рассылцы. Тэхнічна бот выдаліць складана, але, як падкрэсліў палітык, пра тое, як гэта правільна зрабіць, пішуць усе незалежныя СМІ.
«Я заклікаў беларусаў прыняць удзел у выбарах, бо яны не ведаюць, што праходзіць выбарчая кампанія. Ніхто ў Беларусі не ведае пра выбары. Калі ў мяне ёсць такі інструмент як чат-бот «Перамога», я выкарыстаў яго, каб данесці інфармацыю да людзей. Зараз усё прызнаецца экстрэмісцкім, кожны чалавек, калі чытае экстрэмісцкі рэсурс ці рэгіструецца ў боце, мусіць разумець небяспеку і браць на сябе персанальную адказнасць. З майго боку ніякага парушэння бяспекі не было», – пераконваў у сваім пункце гледжання Аляксандр Азараў.
Тым не менш, камісія прыйшла да высновы, што Аляксандрам Азаравым было здзейсненае невыкананне правілаў бяспекі, якое прапісанае ў Мемарандуме як прыярытэтнае і пад чым падпісваліся ўсе чальцы спісаў для рэгістрацыі на выбарах. Камісія адзначыла: кожны, хто падпісваецца на тэлеграм-каналы, нясе персанальную адказнасць за гэта, аднак гэта не адмаўляе адказнасці іншых асобаў, тым больш, калі выдаліць тэхнічна той жа бот аказваецца даволі складана.
Разбор
Як выдаліць ботаў у Telegram, каб не было слядоў і сюрпрызаў (просты спосаб не дапаможа)
2024.05.23 16:31
Камісія не можа зняць асобу з выбараў (у палажэнні прапісана, што гэта можа зрабіць толькі кіраўнік спісу, якім і з’яўляецца Аляксандр Азараў), а можа зняць з выбараў спіс цалкам. Таму Азараву прапанавалі ўзяць самаадвод, каб даць магчымасць спісу «Закон і правапарадак» удзельнічаць у выбарах 25 – 27 траўня. Час для прыняцця рашэння – 9:00 24 траўня. Пры гэтым некаторыя чальцы камісіі выступілі за тое, каб зняць спіс з выбараў у любым выпадку, бо каманда Азарава ніяк не адрэагавала на рассылку паведамленняў і не папрасіла за гэта прабачэння ў выбаршчыкаў.
Аляксандр Азараў пагадзіўся ўзяць час на роздум, але сказаў, што не пачуў абгрунтавання ў парушэнні бяспекі.
«Усе скаргі, якія вам дасылаюць, напісаныя сілавікамі, якія вядуць кампанію, каб зняць мяне з выбараў», – перакананы палітык.
Ён так і не пагадзіўся з тым, што рассылка паведамленняў у чат-бот была небяспечнай для беларусаў унутры краіны. Адпаведна, і прабачэнняў ніякіх не прынёс.
Выбары ў КР
Знаёмімся з кандыдатамі ў Каардынацыйную раду: выбарчы спіс № 5 «Закон і правапарадак»
2024.05.18 09:00
Ася Саковіч belsat.eu
Zgłoś naruszenie/Błąd
Oryginalne źródło ZOBACZ
Dodaj kanał RSS
Musisz być zalogowanym aby zaproponować nowy kanal RSS