Прэм’ер-міністр Канады Жустэн Трудо прыняў у сваім офісе ў Атаве абраную прэзідэнтку Беларусі Святлану Ціханоўскую. Палітыкі абмеркавалі сітуацыю з палітвязнямі, санкцыямі, беларускімі незалежнымі медыямі ды іншыя пытанні, паведаміў «Белсату» Офіс Ціханоўскай.
Гэта ўжо другая сустрэча Жустэна Трудо і Святланы Ціханоўскай. Гэтым разам перамовы адбыліся ў офісе прэм’ер-міністра Канады ў Атаве.
«Трудо выказаў падтрыманне дэмакратычным сілам і грамадзянскай супольнасці Беларусі, цікавіўся лёсам палітвязняў, а таксама станам беларускіх медыяў. Ціханоўская распавяла пра працу дэмакратычных сілаў і заклікала Канаду да больш шчыльнай супрацы з Аб’яднаным пераходным кабінетам», – паведамілі «Белсату» ў Офісе абранай прэзідэнткі.
Палітыкі абмеркавалі закрыццё шчылінаў у санкцыях супраць лукашэнкаўскіх уладаў, а таксама «намаганні рэжыму зняць санкцыі з калійных угнаенняў, якія ёсць істотнай крыніцай прыбыткаў для рэжыму».
Ціханоўская папрасіла прэмʼера звярнуць увагу на вытворчасць на тэрыторыі Беларусі зброі і яе кампанентаў, бо іх надалей атрымлівае расейскае войска.
Акрамя таго, абраная прэзідэнтка папрасіла Трудо вынесці пытанне Беларусі на парадак дня падчас старшынства Канады ў G7, запрасіць беларускія дэмакратычныя сілы на саміт «Вялікай сямёркі» ў Канадзе, а таксама падтрымаць нашую краіну ў ААН і АБСЕ.
Падчас візіту ў Канаду Святлана Ціханоўская сустрэлася таксама са спікерамі Палаты прадстаўнікоў і Сенату, лідарам групы «За дэмакратычную Беларусь» і прадстаўнікамі канадскай апазіцыі – у поглядах на нашую краіну разыходжання паміж рознымі палітычнымі сіламі ў Канадзе няма.
Кіраўніцтва парламенту выказала салідарнасць і падтрыманне дэмакратычным сілам і грамадзянскай супольнасці ды паабяцала працягваць падтрымліваць беларусаў.
Падчас сустрэчаў абмяркоўвалася сітуацыя з палітвязнямі, санкцыі, а таксама падтрыманне рэпрэсаваных беларусаў і незалежных медыяў, прыцягненне ўладаў Беларусі да адказнасці. У цэнтры ўвагі былі і праблемы дыяспары ў Канадзе.
Ціханоўская заклікала дэпутатаў рабіцца хроснымі для палітвязняў, сустракацца з прадстаўнікамі дыяспары дзеля развязання праблемаў з легалізацыяй, наведаць Вільню і Варшаву, каб пабачыцца з былымі палітвязнямі, праваабаронцамі і прадстаўнікамі медыяў, ладзіць Дні салідарнасці з Беларуссю.
На дадатак, абраная прэзідэнтка сустрэлася з міністаркай замежных справаў Канады Мэляні Жалі. Яны абмеркавалі пашырэнне дапамогі беларускім грамадзянскім ініцыятывам праз амбасаду Канады ў Варшаве, падтрыманне і рэабілітацыю рэпрэсаваных і палітвязняў, санкцыі на калійныя ўгнаенні.
Асобную ўвагу прысвяцілі супрацы з тэхналагічнымі кампаніямі кшталту «Google» і «Facebook» у справе супрацьдзеяння дэзынфармацыі і прапагандзе.
Ціханоўская ўзняла пытанне легалізацыі ў Канадзе беларусаў, якія не могуць аднавіць дакументаў і пашпартоў у звязку з адмовай Лукашэнкі надаваць консульскія паслугі; палітычныя дзяячкі абмяркоўвалі, як гэта можна развязаць.
Hавiны
Прэзідэнтка Грэцыі заявіла, што падтрымлівае дэмакратычныя патрабаванні беларусаў
2024.04.13 19:34
Вынікі ўсіх перамоваў у Канадзе наступныя:
- Канада запускае стратэгічныя кансультацыі з дэмакратычнымі сіламі Беларусі (аналаг стратэгічнага дыялогу, ужо запушчанага з ЗША) у трох кірунках: санкцыі, абарона правоў, медыі ды супрацьдзеянне дэзынфармацыі.
- Канада зацвярджае новы санкцыйны пакет супраць уладаў, у які трапіла 21 асоба, звязаная са злачынствамі і рэпрэсіямі супраць беларусаў, у тым ліку сілавікі, пракуроры, начальнікі калоніяў. Пералік будзе рэгулярна дапаўняцца.
- Канада выдаткоўвае дадаткова 1 млн канадскіх долараў на падтрыманне незалежных медыяў, праекты для супрацьдзеяння прапагандзе і дэзынфармацыі.
Hавiны
Ціханоўская сустрэлася з міністрам замежных справаў Польшчы. Казала пра візы, санкцыі, палітвязняў
2024.04.12 15:25
Сцяпан Кубік belsat.eu
Zgłoś naruszenie/Błąd
Oryginalne źródło ZOBACZ
Dodaj kanał RSS
Musisz być zalogowanym aby zaproponować nowy kanal RSS