A A+ A++

Міністэрства замежных спраў Эстоніі 17 ліпеня забараніла ўезд аўтамабіляў з беларускімі нумарнымі знакамі. Незалежна ад таго, якія падставы знаходжання ў ЕЗ у іх уладальнікаў ці кіроўцаў. 

Чарга на польска-беларускай мяжы з легкавых аўтамабіляў і аўтобусаў каля пераходу «Тэрэспаль» («Берасце»).

Фота: Карына Пашко / Белсат

Пры гэтым міністр замежных спраў Маргус Цахкна запэўніў, што Эстонія працягне падтрымліваць беларусаў, якія вымушаныя былі пакінуць краіну праз рэпрэсіі. І, як мінімум, выключэнне прадугледжана для праезду аўто з гуманітарных меркаванняў і на дыпламатычных нумарных знаках.

Гэта было зроблена ўслед за аналагічнымі забаронамі Літвы, Латвіі і Польшчы.

«Сумеснае прымяненне абмежаванняў больш эфектыўнае і дазваляе павысіць цану садзейнічання агрэсіі для рэжыму Беларусі, а таксама прадухіліць абыход санкцый, накладзеных на Расею», – заявіў Цахкна.

Па законах Эстоніі, аўтамабіль на беларускіх нумарных знаках трэба перарэгістраваць у тэрмін ад 5 дзён да 12 месяцаў, а таксама задэклараваць яго на мытні на працягу шасці месяцаў.

Hавiны

Літва забараніла ўезд легкавым аўтам, якія зарэгістраваныя ў Беларусі

2024.07.17 15:38

Нагадаем, Еўразвяз у ліпені ўзмацніў санкцыі ў дачыненні да Беларусі. Згодна з імі, забараняецца імпарт з Беларусі тавараў, якія дазваляюць рэжыму мець розныя крыніцы даходу, што садзейнічае ўдзелу ў расейскай агрэсіі супраць Украіны. У лік гэтых тавараў уключылі і аўтамабілі.

Цяпер перасекчы мяжу Польшчы на аўтамабілі можна толькі пры прысутнасці ў ім уладальніка. З даверанасцю так зрабіць нельга.

Латвія зусім не прапускае аўтамабілі, зарэгістраваныя ў Беларусі, праз латвійска-беларускія і латвійска-расійскія пункты пропуску. На аўтамабілі з беларускай рэгістрацыяй можна будзе вярнуцца ў Беларусь праз Латвію, калі машына не задэклараваная як тавар.

З 18 ліпеня аўтамабілі з беларускімі нумарамі таксама не пусцяць у Літву. А тыя аўтамабілі, якія ўжо ў Літве, павінны будуць выехаць ці перарэгістроўвацца на працягу шасці месяцаў. Аднак на гэтыя абмежаванні ёсць адтэрміноўка.

Каментар

Дамагаемся выключэнняў – Вячорка пра санкцыі супраць аўтамабіляў з беларускімі нумарамі

2024.07.17 20:02

Тэса Анэйда belsat.eu

Oryginalne źródło: ZOBACZ
0
Udostępnij na fb
Udostępnij na twitter
Udostępnij na WhatsApp

Oryginalne źródło ZOBACZ

Subskrybuj
Powiadom o

Dodaj kanał RSS

Musisz być zalogowanym aby zaproponować nowy kanal RSS

Dodaj kanał RSS
0 komentarzy
Informacje zwrotne w treści
Wyświetl wszystkie komentarze
Poprzedni artykułDoradca Trumpa szczerze o pomocy dla PiS
Następny artykułZG Rudna ma pół wieku – FOTO