МУС прызнала «экстрэмісцкім фармаваннем» рэсурсы пад агульнай назвай «Мы не халопы». Альтэрнатыўнай назвай фармавання ў дакуменце МУС пазначана «Алег Жалноў».
«Мы не халопы» стала 200-м «экстрэмісцкім фармаваннем», уключаным у адпаведны пералік МУС. Яно вызначаецца як «група грамадзян з ліку стваральнікаў, адміністратараў і іншых удзельнікаў інтэрнэт-рэсурсаў пад агульнай назвай «Мы не Халопы».
У пералік унесены аднайменны канал у YouTube, а таксама рэсурсы ў сацыяльных сетках, у тым ліку ўліковыя запісы Алега Жалнова ва «Вконтакте», Х, яго адрасы электроннай пошты, некалькі чатаў і акаўнтаў «Мы не халопы» у Telegram, уліковыя запісы на Boosty і Donation Alerts, «лагатып у выглядзе мастацкай выявы сціснутай у кулак рукі са стужкай бел-чырвона-белага колеру».
Рэжым у Беларусі ўкараняе свой ціск і спрабуе забараніць любую форму іншадумства, у тым ліку выкарыстоўваючы заканадаўства супраць экстрэмізму. У Беларусі расце колькасць экстрэмісцкіх фармаванняў і судовых паседжанняў для прызнання інфармацыйных крыніцаў экстрэмісцкімі матэрыяламі.
Агляд
«Рэпрэсіі сталіся сутнасцю сістэмы». Як Беларусь ператвараецца ў Іран
2024.04.30 16:31
Ася Саковіч belsat.eu
Zgłoś naruszenie/Błąd
Oryginalne źródło ZOBACZ
Dodaj kanał RSS
Musisz być zalogowanym aby zaproponować nowy kanal RSS