Каманда Аляксея Навальнага паведаміла пра тое, што цела палітыка родным аддадуць не раней, чым праз два тыдні.
Як сцвярджаюць следчыя, цягам гэтага часу будзе весціся хімічная праверка і даследаванні.
«І мы цудоўна разумеем, што пасля гэтага яны [расейскія ўлады] таксама цела не пакажуць, яны будуць працягваць гэтую праверку да тых пор, пакуль ім гэта выгадна – відавочна, як мінімум да выбараў», – мяркуюць у камандзе Навальнага.
Пра смерць Аляксея Навальнага ў калоніі расейскія ўлады паведамілі 16 лютага. Яму было 48 гадоў. Інфармацыі пра прычыны смерці пакуль няма. Цела Навальнага цяпер знаходзіцца ў моргу акруговага клінічнага шпіталю Салехарду. На дзень 17 лютага ўскрыцця не праводзілі. Паводле крыніцы выдання «Новая газета Европа», мясцовым патолагаанатамам ускрыццё рабіць забаранілі. Сваякоў да цела не дапускаюць.
Крыніцы ў хуткай паведамілі, што на целе Навальнага выяўленыя сінякі, атрыманыя ім пры жыцці. Але не ад збіцця, а ў выніку іншых дзеянняў.
Раман Шавель belsat.eu
Zgłoś naruszenie/Błąd
Oryginalne źródło ZOBACZ
Dodaj kanał RSS
Musisz być zalogowanym aby zaproponować nowy kanal RSS