A A+ A++

Афіцыйныя органы міжнароднага футболу адкрыта працуюць з рэжымамі Пуціна і Лукашэнкі. Пачаты працэс вяртання Расеі ў міжнародны футбол, нягледзячы на тое што ніхто не збіраецца скончваць вайну ва Украіне.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Таварыскі футбольны матч з удзелам нацыянальных зборных Расеі і Іраку. Санкт-Пецярбург, Расея. 26 сакавіка 2023 года.

Фота: Maksim Konstantinov / Russian Look / Forum

ФІФА і яе структуры даўно не звяртаюць увагі на правы чалавека, інакш бы не было чэмпіянатаў свету ў Расеі і Катары, буйных турніраў у Саудаўскай Аравіі ды шмат яшчэ чаго.

Цяпер жа кіраўніцтва Расеі і Беларусі стараецца абысці накладзеныя на іх санкцыі, і час ад часу ў іх гэта выдатна выходзіць, асабліва ў беларускага боку – з прадстаўнікамі рэжыму Лукашэнкі вядуць размовы ў ФІФА, не толькі супрацоўнічаюць на ўсіх кірунках, але і прызнаюць як афіцыйную ўладу ды прыкрываюць, калі беларускі бок абыходзіць санкцыі.

Нагадаем, што пасля поўнамаштабнага ўварвання Расеі ва Украіну (у тым ліку з тэрыторыі Беларусі) у большасці відаў спорту рэжымы Пуціна і Лукашэнкі пайшлі пад санкцыі і поўны бан разам. Але ў футболе зрабілі выключэнне: Расею адхілілі цалкам, а Беларусь – толькі часткова. Беларускія клубы і зборныя не могуць гуляць на тэрыторыі краіны, усе хатнія паядынкі павінны праходзіць без гледачоў і на нейтральных палях. Такімі запаснымі аэрадромамі для беларускіх клубаў і зборных сталіся стадыёны Вугоршчыны і Арменіі.

І хоць з расейцамі цяперашняя ўлады Беларусі сябруюць, але ўсе гэтыя тры гады АБФФ пазбягала сустрэчаў са зборнаю Расеі, бо так можна было трапіць пад санкцыі. Вядома, дружба дружбай, але немалыя грошы, якія паступаюць з УЕФА, губляць не хацелася. Выйсце было знойдзенае. Расея і Беларусь звярнуліся ў ФІФА з супольным лістом з просьбаю дазволіць таварыскі паядынак зборных Беларусі і Расеі ў Менску ды атрымалі адказ – дазваляем. Матч пройдзе 7 чэрвеня ў сталіцы Беларусі. Апошні раз у Менску беларуская зборная гуляла летам 2021 года – таварыскі матч супраць Азербайджану.

Мы ад імя «Белсату» звярнуліся ў ФІФА з афіцыйным пытаннем, як можа быць дазволены такі паядынак. Няўжо Расея скончыла вайну ва Украіне? Няўжо ў Беларусі няма палітвязняў і спыніліся рэпрэсіі?

І ведаеце, які адказ мы атрымалі? Ніякага. Далей болей. Я ад імя «Белсату» задаў ФІФА наўпроставае пытанне.

З 1 ліпеня 2021 года Белтэлерадыёкампанія выключаная з Еўрапейскага трансляцыйнага звязу, на яе накладзеныя санкцыі, у прыватнасці, яна не можа паказваць падзеяў, якія праходзяць пад эгідай УЕФА або ФІФА. Тым не менш, абыходзячы санкцыі, нелегальна адзін з каналаў холдынгу «Беларусь 5» з 15 да 25 лютага паказваў у жывым эфіры матчы з удзелам зборнай Беларусі і фінал пляжнага чэмпіянату свету.

І ведаеце, як ФІФА адрэагавала на парушэнне сваіх аўтарскіх правоў і абыход санкцыяў? Правільна – ніяк!

Гэтак сама ў арганізацыі рэагавалі на дзясяткі зваротаў беларускіх актывістаў. Якія парушэнні правоў чалавека? Якія парушэнні правоў футбалістаў? Якія тысячы людзей у турмах? У ФІФА на такія дробязі не зважаюць, там проста зарабляюць грошы. Бо я так часта чуў у Беларусі: спорт па-за палітыкай. І пакуль людзі паміраюць ад расейскіх ракетаў ва Украіне і ад катаванняў у беларускіх турмах, задаволеныя Лукашэнка і Пуцін, напэўна, цёплым летнім вечарам адправяцца глядзець футбол, ухвалены ў Цюрыху.

Рэдакцыя можа не падзяляць меркавання аўтара.

Oryginalne źródło: ZOBACZ
0
Udostępnij na fb
Udostępnij na twitter
Udostępnij na WhatsApp

Oryginalne źródło ZOBACZ

Subskrybuj
Powiadom o

Dodaj kanał RSS

Musisz być zalogowanym aby zaproponować nowy kanal RSS

Dodaj kanał RSS
0 komentarzy
Informacje zwrotne w treści
Wyświetl wszystkie komentarze
Poprzedni artykułWyróżnienie Honorowe Miasta Lęborka „Lęborski Lew” edycja 2024
Następny artykułPrezydent z kibolskiej trybuny. Nieznana twarz kandydata Trzeciej Drogi w Poznaniu