A A+ A++

У сувязі з упэўненай перамогай вельмі правых на выбарах у Еўрапарламент у Францыі прэзідэнт Эманюэль Макрон абвесціў пра роспуску Нацыянальнага сходу – ніжняй палаты французскага парламенту. Пра гэта паведамляе RFI.

Эманюэль Макрон на саміце Рады Еўропы. Рэйк’явік, Ісландыя. 16 траўня 2023 года.

Фота: Офіс Святланы Ціханоўскай

Паводле звестак экзіт-полаў, у Францыі на выбарах у Еўрапарламент перамагае ўльтраправае «Нацыянальнае аб’яднанне» (RN), якое набірае ад 31,5 да 33,3%. На другім месцы са значным адставаннем – спіс прэзідэнцкай партыі «Адраджэнне» і яе саюзнікаў-цэнтрыстаў. Ён атрымлівае 15,1-15,2 % галасоў.

Трэцюю пазіцыю займае спіс Сацыялістычнай партыі і партыі Place Publique – яны атрымліваюць каля 14%. За ім ультралевая «Непакорлівая Францыя» з 8,3-8,7%. На пятым месцы – правыя «Рэспубліканцы» з 7% галасоў.

«Нацыянальнае абʼяднанне» на гэтых выбарах значна ўмацавала свае пазіцыі ў параўнанні з 2019 годам, калі правыя таксама аказаліся першымі, але яе адрыў ад прэзідэнцкага спісу быў невялікім. Вынік прэзідэнцкага спісу прыкладна на 7% ніжэйшы, чым на папярэдніх еўрапейскіх выбарах.

Лідар «Нацыянальнага абʼяднання» Жордан Бардэла на фоне ўпэўненай перамогі свайго спісу заклікаў да пазачарговых выбараў у Нацыянальны сход – ніжнюю палату парламенту Францыі.

Прэзідэнт Францыі Эманюэль Макрон у вечаровым звароце заявіў, што прыняў рашэнне распусціць Нацыянальны сход і абвесціць новыя выбары. Ён зазначыў, што перамога правых на выбарах у Еўрапарламент – гэта «не вельмі добры вынік для партыяў, якія абараняюць Еўропу». «Я пачуў ваша паведамленне і не пакіну яго без адказу», – заявіў ён. Першы тур пазачарговых парламенцкіх выбараў у Францыі адбудзецца 30 чэрвеня, другі – 7 ліпеня.

«Гэтае рашэнне сурʼёзнае, цяжкае, але перш за ўсё гэта акт даверу», – цытуе Макрона «Le Figaro».

Французскія «Зяленыя», якія ледзь праходзяць 5% барʼер на выбарах у Еўрапарламент, асудзілі рашэнне Макрона. Экалагічныя актывісты заклікаюць выйсці на дэманстрацыю на плошчы Рэспублікі ў Парыжы.

Hавiны

Экзіт-полы: партыя канцлера Оляфа Шольца прайграла выбары ў Еўрапарламент

2024.06.09 21:33

Глеб Нержын belsat.eu

Oryginalne źródło: ZOBACZ
0
Udostępnij na fb
Udostępnij na twitter
Udostępnij na WhatsApp

Oryginalne źródło ZOBACZ

Subskrybuj
Powiadom o

Dodaj kanał RSS

Musisz być zalogowanym aby zaproponować nowy kanal RSS

Dodaj kanał RSS
0 komentarzy
Informacje zwrotne w treści
Wyświetl wszystkie komentarze
Poprzedni artykułWyniki exit poll. Kopacz, Wawrykiewicz, Maląg. Kto jeszcze zdobędzie mandat w Wielkopolsce? Są niespodzianki
Następny artykułKto zostanie europosłem? Wyniki wyborów do Parlamentu Europejskiego