A A+ A++

1 траўня ў швейцарскіх Альпах загінуў 32-гадовы альпініст. Ім аказаўся беларус, які ўжо даўно жыў у Нямеччыне, зазначае  выданне «Наша Ніва». Мужчына паслізнуўся на снезе і ўпаў у стометровую прорву.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Гара Сэнтыс.

Фота: europevoyage.it

Пра здарэнне напісалі мясцовыя СМІ. Паведамляецца, што ўсё адбылося на схіле самай высокай гары Сэнтыс, што ўваходзіць у горны масіў Альпштайн.

Мужчыну прыкмеціў працаўнік канатнай дарогі. Але неўзабаве альпініст знік з поля зроку. Працаўнік паведаміў пра гэта ў службу ратавання. Пазней цела альпініста было знойдзенае на стромкай мясціне.

Згодна з папярэдняй інфармацыяй, альпініст заблукаў на гары праз вялікую колькасць снегу. Паслізнуўшыся, ён праваліўся ў прорву, глыбіня якой складала больш за сто метраў. Паводле паведамленняў паліцыі, мужчына меў недастатковае для такой выправы экіпаванне.

Раман Шавель belsat.eu

Oryginalne źródło: ZOBACZ
0
Udostępnij na fb
Udostępnij na twitter
Udostępnij na WhatsApp

Oryginalne źródło ZOBACZ

Subskrybuj
Powiadom o

Dodaj kanał RSS

Musisz być zalogowanym aby zaproponować nowy kanal RSS

Dodaj kanał RSS
0 komentarzy
Informacje zwrotne w treści
Wyświetl wszystkie komentarze
Poprzedni artykułCzy Kim Dzon Un szykuje się na wojnę? Ekspert: mam złe wieści
Następny artykułUroczystość Najświętszej Maryi Panny Królowej Polski – plan obchodów na Jasnej Górze