Няўдалы сюрпрыз на дзень народзінаў у Слуцку скончыўся ў ІЧУ. Хлопцы хацелі разыграць знаёмага ды інсцэнізавалі ягонае затрыманне, а ў выніку аказаліся затрыманымі самыя, прытым па-сапраўднаму.
26 чэрвеня ў тэлеграм-канале «Слуцк Беларусь Новости» з’явілася відэа брутальнага затрымання, знятага каля вуліцы Будаўнікоў у Слуцку. Яго даслаў у рэдакцыю, як сцвярджалася, адзін з чытачоў. На відэа было бачна, як раптоўна з легкавіка выбягаюць нейкія людзі і досыць жорстка «скручваюць» хлопца. Прыкладна гэтаксама часам выглядае затрыманне ў выкананні сілавікоў – з крыкамі і ўжываннем грубай фізічнай сілы. Мясцовыя жыхары пабачылі гэтае відэа і пачалі абурацца на сілавікоў.
Крыху пазней у сеціве зʼявілася зняпраўджанне: нібыта ніякага затрымання насамрэч не было, а проста адзін случанін замовіў для брата экстрэмальнае віншаванне з днём народзінаў – гэткі жарт. Вядома, што інсцэнізацыю дапамаглі здзейсніць удзельнікі гідрабольнага клубу.
30 ліпеня водгук таго ж затрымання зʼявіўся ў тэлеграм-канале сапраўднага ГУБАЗіКу. Там таксама размясцілі відэа. Але на ім ужо сапраўдныя амапаўцы затрымліваюць аднаго з арганізатараў жартоўнага затрымання. З тэксту, размешчанага ў тэлеграм-канале сілавікоў, становіцца зразумела, што некаторых з удзельнікаў жарту затрымалі па-сапраўднаму, і цяпер яны ў ІЧУ.
Надзея Вольная belsat.eu
Zgłoś naruszenie/Błąd
Oryginalne źródło ZOBACZ
Dodaj kanał RSS
Musisz być zalogowanym aby zaproponować nowy kanal RSS