26 чэрвеня ў расейскай Рэспубліцы Комі сышоў з рэек цягнік Варкута – Наварасійск. Колькасць пацярпелых можа даходзіць да 70 чалавек. З іх 10 у цяжкім стане.
Аварыя адбылася на перагоне Інта-1 – Вугальны. Паведамляюць, што сышло 9 вагонаў з 14 вагонаў цягніка. Прычынай аварыі стала размыццё чыгуначнага насыпу вадой.
У цягніку ехала 232 чалавекі. Звестак пра загінулых няма. Тым не менш, паводле некаторых дадзеных, пацярпела каля 70 чалавек. 10 (паводле заявы ўладаў Варкуты, тры чалавекі) з іх знаходзяцца ў цяжкім стане. Паведамляецца, што адным з іх было дзіця, яго і яшчэ аднаго дарослага забрала машына хуткай дапамогі.
Усяго ў вагонах, якія сышлі з рэек, ехала каля 150 чалавек. Частка пасажыраў, якія атрымалі лёгкія траўмы, пешшу адправілася па чыгуначных рэйках да станцыі «Інта-1».
Для часовага размяшчэння людзей, якія ехалі ў цягніку, падрыхтаваныя два пункты ў Інце.
Раман Шавель belsat.eu
Zgłoś naruszenie/Błąd
Oryginalne źródło ZOBACZ
Dodaj kanał RSS
Musisz być zalogowanym aby zaproponować nowy kanal RSS