Следчы камітэт Расеі паведаміў пра затрыманне намесніка міністра абароны РФ Цімура Іванова. Яго падазраюць у атрыманні хабару. Справа заведзеная паводле ч. 6 арт. 290 КК РФ.
«Праводзяцца неабходныя следчыя дзеянні», – адзначылі ў СК.
Паводле ТАСС, намеснік міністра абароны падазраецца ў атрыманні хабару не менш за 1 млн расейскіх рублёў (больш як 10 500 долараў). Яму пагражае да 15 гадоў калоніі.
Цімур Іваноў знаходзіўся на пасадзе намесніка міністра абароны РФ з траўня 2016 года. У Мінабароны ён адказваў за пытанні, звязаныя з будаўніцтвам. Іванаў сярод іншага быў адказны за будаўніцтва 16 шматфункцыянальных медычных цэнтраў Мінабароны для лячэння пацыентаў з COVID-19, курыраваў будаўніцтва храму ўзброеных сіл, пры гэтым захапляючыся формай і фуражкай Адольфа Гітлера. У прыватнасці, намеснік міністра абароны РФ называў іх «сапраўднымі рэліквіямі».
У 2019 годзе Іваноў узначаліў спіс найбагацейшых расейскіх сілавікоў паводле версіі «Forbes».
У снежні 2022 года апазіцыйны Фонд барацьбы з карупцыяй апублікаваў расследаванне пра шыкоўнае жыццё Іванова і ягонай жонкі. У тым ліку нерухомасць, арэнду яхт, куплю дарагога адзення і аксесуараў.
На фоне вайны ва Украіне Іваноў адказваў за аднаўленне акупаванага Марыупалю. Расследавальніцкі цэнтр «Досье» сцвярджаў, што чыноўнік нажывае асабісты капітал, у разы завышаючы каштарысы на дзяржаўныя будаўнічыя падрады для гораду.
Якуб Хруст belsat.eu
Zgłoś naruszenie/Błąd
Oryginalne źródło ZOBACZ
Dodaj kanał RSS
Musisz być zalogowanym aby zaproponować nowy kanal RSS