A A+ A++

Уладзімір Пуцін прызначыў Сяргея Шайгу, які быў міністрам абароны, сакратаром Рады бяспекі Расеі. Мікалая Патрушава з гэтай пасады перавялі «на іншую працу», пра якую павінна стаць вядома ў бліжэйшыя дні. На пасаду міністра абароны Пуцін прапануе віцэ-прэм’ера Андрэя Белавусава.

Андрэй Белавусаў, якога Пуцін прапануе зрабіць міністрам абароны Расеі.

Крыніца: rzd-partner.ru

«Пуцін прыняў пастанову, каб Мінабароны Расеі ўзначаліў грамадзянскі чалавек. Ведамства павінна быць адкрыта для інавацый і перадавых ідэй», – сказаў прэс-сакратар Пуціна Дзмітрый Пяскоў.

Патэнцыйнаму міністру абароны Расеі Андрэю Белавусаву 65 гадоў. З 1986 па 2006 год ён працаваў у Інстытуце эканомікі і прагназавання навукова-тэхнічнага прагрэсу АН СССР/Інстытуце народна-гаспадарчага прагназавання РАН. Скончыў сваю працу там на пасадзе загадчыка лабараторыі.

Затым яго карʼера была звязана з эканомікай і чынавецтвам. З 2012 па 2013 год ён быў міністрам эканамічнага развіцця Расеі. З 2013 па 2020 год – памочнікам прэзідэнта. З 21 студзеня 2020 года прызначаны першым намеснікам старшыні ўрада.

Сяргей Шайгу быў міністрам абароны з восені 2012 года.

Агляд

Расейцы развіваюць наступ на поўначы Харкаўскай вобласці. Што вядома?

2024.05.12 18:24

Арсен Рудэнка belsat.eu

Oryginalne źródło: ZOBACZ
0
Udostępnij na fb
Udostępnij na twitter
Udostępnij na WhatsApp

Oryginalne źródło ZOBACZ

Subskrybuj
Powiadom o

Dodaj kanał RSS

Musisz być zalogowanym aby zaproponować nowy kanal RSS

Dodaj kanał RSS
0 komentarzy
Informacje zwrotne w treści
Wyświetl wszystkie komentarze
Poprzedni artykułCzy InPost i Allegro są na kursie kolizyjnym?
Następny artykułTrzy porażki Radomiaka podczas drugiego turnieju PZU AMP Futbol Ekstraklasy