У пятніцу 26 ліпеня польскі Сейм прагаласаваў за закон, які дазволіць сілавікам ужываць агнястрэльную зброю на мяжы з Беларуссю. Цяпер прымяненне зброі ці непасрэднай сілы не будзе карацца паводле крымінальнага кодэксу, калі існавала пагроза бяспецы асобы ці краіны.
Законапраект быў распрацаваны пасля гібелі польскага жаўнера ў выніку нажавога ранення, нанесенага мігрантам на польска-беларускай мяжы.
Каб закон уступіў у сілу, яго яшчэ мусіць падпісаць прэзідэнт.
Рада Еўропы, праваабарончыя арганізацыі і актывісты выказалі занепакоенасць гэтым законапраектам, які, паводле, іх, можа выклікаць злоўжыванні. Камісар Рады Еўропы па правах чалавека Майкл О’Флаерці зазначыў, што новае заканадаўства можа «спрыяць адсутнасці падсправаздачнасці і сведчыць аб недастатковай прыхільнасці абавязальніцтвам у галіне правоў чалавека».
Міграцыйны крызіс на мяжы Беларусі з Еўразвязам працягваецца з 2021 года. Еўразвяз абвінавачвае рэжым Лукашэнкі ў штучным стварэнні гэтай праблемы і выкарыстоўванні мігрантаў як элементу гібрыднай агрэсіі.
Hавiны
Польскія спецслужбы выявілі, хто забіў салдата на беларускай мяжы. Ён яшчэ ў Беларусі
2024.07.20 16:32
Марыя Міхалевіч belsat.eu
Zgłoś naruszenie/Błąd
Oryginalne źródło ZOBACZ
Dodaj kanał RSS
Musisz być zalogowanym aby zaproponować nowy kanal RSS