A A+ A++

У Польшчы будзе створаная камісія, якая зоймецца расследаваннем уплыву, які аказвала Расея і Беларусь у краіне. Пра гэта паведаміў польскі прэм’ер-міністр Дональд Туск.

Дональд Туск.

Фота: Jacek Szydlowski / Forum

Сваю заяву Дональд Туск зрабіў падчас прызначэння міністра – каардынатара спецслужбаў Томаша Семаняка на пасаду міністра ўнутраных справаў і адміністрацыі.

«Міністр Семаняк падрыхтаваў праект закона, у адпаведнасці з якім будзе створана канстытуцыйная і паспяховая камісія, якая будзе расследаваць уплыў у папярэднія гады Расеі і Беларусі на тое, што адбывалася ў Польшчы», – прыводзіць словы Туска РІА «Новости».

Польскі прэм’ер адзначыў, што пасля цырымоніі прызначэння ён наведае чарговае пасяджэнне калегіі па справах спецслужбаў, прысвечанае тэме расейскага і беларускага ўплыву. Гэта ўжо другое пасяджэнне калегіі, папярэдняе адбывалася ў сераду, 8 траўня, і было прысвечана скандалу з суддзёй Томашам Шмытам.

На сустрэчы ў сераду Дональд Туск папрасіў тады яшчэ міністра – каардынатара спецыяльных службаў Томаша Семаняка падрыхтаваць рэкамендацыі наконт паправак у заканадаўства, каб Камісія ў справе расследавання расейскага ўплыву пачала паўнавартасна працаваць.

Нагадаем, што 6 траўня польскі суддзя Томаш Шмыт выступіў на прэс-канферэнцыі ў Менску і заявіў пра намер прасіць палітычнага прытулку. Ён нібыта зазнаў палітычны пераслед на радзіме. Раней Шмыт быў замяшаны на радзіме ў «хэйтарскі скандал». Паводле Дональда Туска, сувязь збеглага суддзі Томаша Шмыта з Беларуссю мае даўнюю гісторыю.

Трэба адзначыць, што падобная камісія ўжо стварался папярэдняй кіроўнай кааліцыяй на чале з партыяй «Закон і справядлівасць», якая павінна была расследаваць расейскі ўплыў на польскую палітыку. Яе сфармавалі незадоўга да парламенцкіх выбараў, камісія засяродзілася на перыядзе папярэдняга перабывання Дональда Туска на пасадзе прэмʼер-міністра. Аднак пасля змены кіроўнай кааліцыі ў снежні 2023 года камісію распусцілі.

Гісторыі

Хто такі суддзя Шмыт, які папрасіў прытулку ў Беларусі, і чым ён можа нашкодзіць Польшчы

2024.05.07 16:52

Раман Шавель belsat.eu

Oryginalne źródło: ZOBACZ
0
Udostępnij na fb
Udostępnij na twitter
Udostępnij na WhatsApp

Oryginalne źródło ZOBACZ

Subskrybuj
Powiadom o

Dodaj kanał RSS

Musisz być zalogowanym aby zaproponować nowy kanal RSS

Dodaj kanał RSS
0 komentarzy
Informacje zwrotne w treści
Wyświetl wszystkie komentarze
Poprzedni artykułCANAL+ Netflix
Następny artykułBank Millennium pozytywnie zaskoczyło wynikami