A A+ A++

Рада міністраў Польшчы прыняла праект закону, што змяняе некаторыя акты аб дзейнасці вайскоўцаў, паліцыі і памежнікаў у выпадку пагрозы дзяржаўнай бяспецы. Пра гэта 19 чэрвеня паведамілі ў канцылярыі польскага прэм’ер-міністра.

Мур на польска-беларускай мяжы ля вёскі Толчэ, Польшча. 13 траўня 2024 года.

Фота: Карына Пашко / Белсат

Новыя палажэнні былі прапанаваныя ў сувязі з міграцыйнай пагрозай на мяжы з Беларуссю. Дакумент забяспечвае магчымасць удзелу Збройных сілаў у мірны час на тэрыторыі Польшчы ў арганізаваных аперацыях па забеспячэнні вонкавай бяспекі дзяржавы не толькі ў якасці падтрымання Памежнай аховы і паліцыі. У сувязі з гэтым вызначаюцца правілы ўжывання вайскоўцамі захадаў наўпроставага прымусу, зброі і іншых узбраенняў у такіх аперацыях.

З Крымінальнага кодэксу выключаецца адказнасць за ўжыванне зброі або сродкаў прамога прымусу ў асаблівых умовах. Напрыклад, калі вайсковец адбівае замах на жыццё, здароўе або свабоду пэўнай асобы, калі «абставіны патрабуюць неадкладных дзеянняў».

Таксама ўдакладняюцца правілы затрымання вайскоўца вайсковай паліцыяй падчас нясення службы. Яно павінна ўжывацца ў якасці крайняй меры, акрамя выпадкаў, калі гэта неабходна для затрымання вайскоўца пры ўчыненні злачынства.

За вайскоўцамі, адхіленымі ад службы, захоўваецца права на поўнае грашовае забеспячэнне і надбаўкі сталага характару. Вядзецца аб вайскоўцах, адносна якіх пачатая крымінальная справа за злачынства, учыненае з ужываннем сродкаў непасрэднага прымусу, зброі або іншага ўзбраення ў сувязі з выкананнем задач або службовай дзейнасці.

Таксама сталася вядома, што польская пракуратура скасавала некаторыя захады стрымання ў дачыненні да вайскоўцаў, затрыманых за парушэнне парадку абыходжання са зброяй на польска-беларускай мяжы. Паводле RMF FM, пракуратура вырашыла больш не адхіляць іх ад працы. Таксама больш не стаіць пытанне аб скарачэнні іх заробку да 50 %. На думку абвінавачання, неабходнасць у гэтым адпала, бо сабрана «дастаткова доказаў». Аднак нагляд за вайскоўцамі з боку начальніка быў захаваны, як і абвінавачанні супраць іх.

У канцы сакавіка ці пачатку красавіка польскія вайскоўцы адганялі мігрантаў на мяжы з Беларуссю стрэламі ў паветра і па зямлі. У чэрвені стала вядома, што трох вайскоўцаў затрымалі, вызвалілі, але выставілі падазрэнні ў перавышэнні службовых паўнамоцтваў. Спрэчкі пра тое, ці перавысілі яны паўнамоцтвы, адбываюцца на фоне забойства вайскоўца мігрантамі.

Агляд

Ва ўладах Польшчы спрачаюцца пра страляніну на мяжы з Беларуссю: «Гэтак пачыналіся войны»

2024.06.07 15:50

Якуб Хруст belsat.eu

Oryginalne źródło: ZOBACZ
0
Udostępnij na fb
Udostępnij na twitter
Udostępnij na WhatsApp

Oryginalne źródło ZOBACZ

Subskrybuj
Powiadom o

Dodaj kanał RSS

Musisz być zalogowanym aby zaproponować nowy kanal RSS

Dodaj kanał RSS
0 komentarzy
Informacje zwrotne w treści
Wyświetl wszystkie komentarze
Poprzedni artykułKrajobraz po burzy. Jak sytuacja u was? Tauron wydał komunikat. IMGW wydało alert III stopnia!
Następny artykułMama księżnej Kate złożyła wzruszający ukłon w stronę córki. Pierwszy raz pokazali się publicznie