Беларускі аўтобус вылецеў у кювет, урэзаўся ў дрэва і ўпаў на бок недалёка ад гораду Седльцэ ў Польшчы. Гэта адбылося 24 красавіка пасля 6 раніцы, паведамляе выданне Tygodnik Siedlecki.
У аўтобусе было 15 чалавек. Пяцёра атрымалі траўмы, якія не паградаюць жыццю, распавёў прадстаўнік прэс-службы Дзяржаўнай пажарнай службы Польшчы Павел Куліцкі.
Пажарныя паднялі аўтобус, каб пасажыры не мерзлі на вуліцы.
Прычыны ДТЗ высвятляюцца.
Арсен Рудэнка belsat.eu
Oryginalne źródło: ZOBACZ
Zgłoś naruszenie/Błąd
Oryginalne źródło ZOBACZ
Dodaj kanał RSS
Musisz być zalogowanym aby zaproponować nowy kanal RSS