A A+ A++

На польска-немецкай мяжы затрыманы беларус. Ён перавозіў двух мігрантаў з Егіпту, якія не мелі пры сабе дакументаў для законнага знаходжання ў Еўразвязе, паведамляе Памежная ахова Польшчы.

Затрыманне беларуса, які незаконна перавозіў двух мігрантаў з Егіпту.

Фота: strazgraniczna.pl

Затрыманне адбылося 29 сакавіка – польскія памежнікі спынілі аўтамабіль Mercedes, за стырном якога быў 36-гадовы мужчына, які спрабаваў нелегальна перавезці двух грамадзянаў Егіпту з Беларусі праз Польшчу ў Нямеччыну. Кіроўца аказаўся грамадзянінам Беларусі.

Пасля правярання памежнікі высветлілі, што ў егіпцянаў не было пры сабе дакументаў, якія б пацвярджалі законнасць знаходжання ў Польшчы.

З заяваў іншаземцаў вынікала, што яны незаконна перайшлі беларуска-польскую мяжу, каб трапіць у Польшчу. Яны прызналі сваю віну і былі асуджаныя на 8 месяцаў пазбаўлення волі ўмоўна, а таксама атрымалі пастанову вярнуцца ў краіну, дзе маюць права знаходзіцца.

Кіроўца быў затрыманы за спрыянне незаконнай міграцыі. Ён прызнаў сваю віну. Гэтак жа як і егіпцянаў, суд прыгаварыў яго да васьмі месяцаў пазбаўлення волі ўмоўна, а таксама прызначыў штраф у памеры шасці тысяч злотых. Аўтамабіль, на якім мужчына перавозіў мігрантаў, канфіскавалі.

«Грамадзянін Беларусі атрымаў пяцігадовую забарону на ўезд у Шэнгенскую зону, а таксама пастанову аб выдварэнні з Польшчы», – гаворыцца ў паведамленні Памежнай аховы.

Польскія памежнікі адвезлі мужчыну на польска-беларускую мяжу і загадалі пакінуць краіну.

Hавiны

Мігранты актыўна «фарсіравалі» беларуска-польскую мяжу падчас велікодных святаў

2024.04.02 16:25

Падчас велікодных святаў (канец сакавіка – пачатак красавіка) на беларуска-польскай мяжы рэзка вырасла колькасць спробаў нелегальнага пераходу з Беларусі на тэрыторыю Польшчы.

Паводле польскай Памежнай аховы, з 29 сакавіка да 1 красавіка на беларуска-польскай мяжы зафіксавалі 736 спробаў нелегальнага пераходу.

Гэта ўдвая больш, чым фіксавалася ў папярэднія дні: гэтак, 27–28 сакавіка было адзначана 356 спробаў перасячэння мяжы, а 25–26 сакавіка – 243 спробы. За мінулыя выходныя было зроблена 444 спробы нелегальна трапіць на тэрыторыю Польшчы з Беларусі.

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Oryginalne źródło: ZOBACZ
0
Udostępnij na fb
Udostępnij na twitter
Udostępnij na WhatsApp

Oryginalne źródło ZOBACZ

Subskrybuj
Powiadom o

Dodaj kanał RSS

Musisz być zalogowanym aby zaproponować nowy kanal RSS

Dodaj kanał RSS
0 komentarzy
Informacje zwrotne w treści
Wyświetl wszystkie komentarze
Poprzedni artykułPodstawówka w Ostrówku najlepsza w koszykarskich mistrzostwach
Następny artykułPrzewodnik po sztukach walki z mroczną siłą manipulacji