A A+ A++

Паліцыя Літвы пачала папярэдняе расследаванне пасля атакі на краму «Kropka» былога беларускага палітвязня Дзмітрыя Фурманава ў Вільні, піша «Delfi».

Наступствы нападу на беларускую краму «Kropka» ў Вільні, Літва. 28 ліпеня 2024 года.

Фота: «Новая газета. Балтия»

Уначы 28 ліпеня хтосьці напісаў фарбаю на краме Дзмітрыя Фурманава «Вяртайцеся дадому, беларускія свінні» і разбіў вокны. Паводле прадстаўніка галоўнага камісарыяту паліцыі Віленскага павету Томаса Бражэнаса, шкоду ацанілі ў € 1000.

«На падставе факту знішчэння або пашкоджання маёмасці пачатае папярэдняе расследаванне», – сказаў Бражэнас.

Справа можа быць перакваліфікаваная ў расследаванне распальвання нянавісці ці іншую ў залежнасці ад падрабязнасцяў, што могуць быць выяўленыя.

Дзмітрый Фурманаў у размове з «Белсатам» сказаў, што гэта правакацыя, каб пасварыць літоўцаў і беларусаў.

«Насупраць нас ёсць рэстаран, у іх ёсць камера звонку, і там відаць, што чалавек разбівае шкло і потым фоткае. Выглядае як замоўленая правакацыя», – адзначыў Фурманаў.

Такое ж меркаванне выказала лідарка дэмсілаў Беларусі Святлана Ціханоўская.

«Я ўдзячная, што Літва надае высокую ўвагу бяспецы беларусаў, якія пераехалі ў Літву праз  палітычныя прычыны. Беларусам і літоўцам неабходна спыняць правакатараў разам», – падкрэсліла Ціханоўская.

Hавiны

«Чарговая правакацыя рэжыму»: Святлана Ціханоўская пра атаку на беларускую краму

2024.07.29 16:49

Арсен Рудэнка belsat.eu

Oryginalne źródło: ZOBACZ
0
Udostępnij na fb
Udostępnij na twitter
Udostępnij na WhatsApp

Oryginalne źródło ZOBACZ

Subskrybuj
Powiadom o

Dodaj kanał RSS

Musisz być zalogowanym aby zaproponować nowy kanal RSS

Dodaj kanał RSS
0 komentarzy
Informacje zwrotne w treści
Wyświetl wszystkie komentarze
Poprzedni artykułPremiera Ryzen 7 5800XT i Ryzen 9 5900XT może być opóźniona. Pojawiły się nowe daty
Następny artykułSłoweński atakujący obierze turecki kierunek?